Кепел Эндэрбі
Кепел Эрл «Кеп» Эндэрбі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Keppel Earl «Kep» Enderby | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Lee Chong-Yeong[d] | ||||||
Пераемнік | Рэната Карсэці[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jim Fraser[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | John Haslem[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 чэрвеня 1926[1] |
||||||
Смерць |
7 студзеня 2015[2] (88 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, барыстар, эсперантыст | ||||||
Узнагароды | Эсперантыст года | ||||||
![]() |
Кепел Эрл «Кеп» Эндэрбі (25 чэрвеня 1926, Даба, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія — 8 студзеня 2015) — аўстралійскі палітык і суддзя; быў членам Палаты прадстаўнікоў, прадстаўляючы Аўстралійскую лейбарысцкую партыю ў перыяд з 1970 па 1975 год, і стаў старэйшым міністрам ва ўрадзе Гофа Уітлэма. Пасля заканчэння палітычнай кар'еры ён быў прызначаны суддзёй Вярхоўнага суда Новага Паўднёвага Уэльса[3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Вышэйшай школе горада Даба , у 1944 годзе ён паступіў на вайсковую службу у авіяцыю, вывучаў права ў Сіднейскім і Лонданскім універсітэтах, з 1950 года працаваў як юрыст і выкладчык. З 1962 чытаў лекцыі ў Аўстралійскім нацыянальным універсітэце (Канбера), у 1970 годзе быў абраны ў Парламент Аўстраліі. З 1972 па 1975 быў міністрам. З 1982 да адстаўкі ў 1992 годзе ён быў суддзёй Вышэйшага суда Новага Паўднёвага Уэльса. Выконваў розныя важныя функцыі ў мясцовых і агульнадзяржаўных юрыдычных установах Аўстраліі. З 2003 года быў старшынёй рэгіянальнага таварыства па дабравольнай эўтаназіі. Чэмпіён па гульне ў гольф сярод аматараў.
Эсперантыст[правіць | правіць зыходнік]
Эсперантыст з 1987 года, у 1992—1997 быў прэзідэнтам Аўстралійскай Эсперанта-Асацыяцыі. Удзельнічаў у арганізацыі і падрыхтоўцы 82-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Адэлаідзе (1997). Быў членам камітэта UEA і старшынёй Эсперантысцкай юрыдычнай асацыяцыі у 1996—2002 гадах. У 1998—2002 гадах быў прэзідэнтам UEA. Па вынікам галасавання, праведзеным часопісам La Ondo de Esperanto у 1999 годзе ён быў абвешчаны эсперантыстам года. Як прэзідэнт UEA ён заўсёды падкрэсліваў у сваіх выступленнях і артыкулах важнасць барацьбы за правы чалавека. Ён імкнуўся таксама да больш цеснага супрацоўніцтва паміж UEA і іншымі эсперанта-арганізацыямі, асабліва з Sennacieca Asocio Tutmonda, чыім членам ён быў таксама.
Зноскі
- ↑ Kep Enderby // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://parlinfo.aph.gov.au/parlInfo/genpdf/chamber/hansardr/233d70ab-f831-4546-b2cb-6efab40ce3d1/0226/hansard_frag.pdf;fileType=application%2Fpdf
- ↑ Fitzgerald, Carr, Dealy, 2003, с. 228
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Fitzgerald, Ross; Carr, Adam James; Dealy, Willam J. The Pope's battalions: Santamaria, Catholicism and the Labor Split. — university of Qeensland Press, 2003. — ISBN 0-7022-3389-7.
- Кароткі біяграфічны слоўнік, 2014.