Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі (1996)
Выгляд
|
Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі адбыліся 22 снежня 1996, былі другімі прэзідэнцкімі выбарамі пасля абвяшчэння незалежнасці ПМР. Разам з прэзідэнтам абіраўся віцэ-прэзідэнт ПМР. Удзельнічалі дзве пары кандыдатаў:
- Ігар Смірноў (кандыдат у прэзідэнты) і Аляксандр Караман (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
- Уладзімір Малахаў (кандыдат у прэзідэнты) і Васіль Працэнка (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
Прэзідэнтам ПМР быў абраны Ігар Смірноў, за якога прагаласавала 71,94 % прыднястроўцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Усяго ў выбарах удзельнічала 57,1 % грамадзян, якія былі ўнесены ў спісы для галасавання.