Узброеныя сілы Прыднястроўя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Прыднястроўе
Coat of arms of Transnistria.svg

Гэты артыкул з'яўляецца часткай
серыі артыкулаў:

Палітыка Прыднястроўя


Pridnestrovie's defense force.jpg

Узброеныя сілы Прыднястроўя былі створны 6 верасня 1991 года, калі Вярхоўны Савет ПМР прыняў Пастанову «Аб мерах па абароне сувярэнітэта і незалежнасці рэспублікі», згодна з якім у Прыднястроўі стваралася Рэспубліканская гвардыя.

Зараз Узброеныя сілы Прыднястроўя складаюцца з падраззяленняў пяхоты, авіяцыі, супрацьпаветраных войскаў і артылерыі. Фармуецца войска па змяшанай сістэме: у ёй ёсць кантрактныя вайскоўцы і вайсковаслужбоўцы тэрміновай службы, якія служаць паўтара года. З іх потым фармуецца рэзерв, які здольны ў патрэбны момант выявіць неабходныя навыкі і падрыхтоўку.

Паводле ацэнак спецыялістаў, агульная колькасць узброеных сіл непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі на сённяшні дзень можа дасягаць ад 5 да 7,5 тысяч чалавек. На ўзбраенні арміі знаходзіцца да 70 танкаў розных мадыфікацый (Т-55, Т-64 і Т-72), 150 БТР і БМП, 122 артылерыйскія сістэмы (з іх каля 40 установак «Град», 30 гаўбіц і гармат, самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі, мінамёты). Ваенную авіяцыю Прыднястроўя прадстаўляюць 29 летальных апарата: верталёты Ми-8, Ми-24, Ми-2, самалёты Ан-2, Ан-26 и Як-18.

Пры гэтым, у выпадку неабходнасці, за рахунак рэзервістаў колькасць асабістага складу арміі можа быць хутка павялічаная да 25 тысяч чалавек.