Ігар Мікалаевіч Смірноў
| Ігар Мікалаевіч Смірноў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Игорь Николаевич Смирнов | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Віцэ-прэзідэнт | Аляксандр Караман (1991 — 2001) Сяргей Ляонцьеў (2001 — 2006) Аляксандр Каралёў (2006 — 2011) |
||||||
| Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
| Пераемнік | Яўген Васільевіч Шаўчук | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | пасада зацверджаная | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Ганчар (в. а.) Рыгор Маракуца |
||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
23 кастрычніка 1941[1] (84 гады) |
||||||
| Дзеці | Oleg Smirnov[d] і Vladimir Smirnov[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | праваслаўе і атэізм[2] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | Запарожскі машынабудаўнічы інстытут | ||||||
| Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
|
І́гар Мікала́евіч Смірно́ў (руск.: И́горь Никола́евич Смирно́в; 23 кастрычніка 1941, г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вучылішча рамёстваў працаваў на Златавустаўскім металургічным заводзе. З 1959 па 1987 год — на Электрамашынабудаўнічам заводзе ў г. Новая Кахоўка. Прайшоў шлях ад зваршчыка да намесніка дырэктара па вытворчасці. У 1974 годзе скончыў завочна Запарожскі машынабудаўнічы інстытут.
З 1987 па 1990 год — дырэктар завода «Электрамаш»
Актыўны ўдзельнік акцый пратэсту рускамоўнага насельніцтва Малдовы супраць праяў малдаўскага нацыяналізму ў жніўні-верасні 1989 г. У лютым 1990 г. выбраны дэпутатам гарсавета Ціраспаля і народным дэпутатам Вярхоўнага Савета МССР. Але з-за неаднаразовых пагроз, збіццеў і поўнага ігнаравання прыднястроўцаў разам з групай дэпутатаў прыпыніў свою дзейнасць у Вярхоўным Савеце МССР.
У красавіку 1990 г. абраны старшынёй Ціраспальскага гарадскога савета. На I З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў Прыднястроўя выбраны старшынёй Каардынацыйнага Савета сацыяльна-эканамічная развіцця рэгіёна. На II Надзвычайным З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў 2 верасня 1990 года, які абвясціў стварэнне прыднястроўскай дзяржавы, выбраны Старшыней Часовага Вярхоўнага Савета ПМССР. Перамог на выбарах прэзідэнта ПМР у 1991 годзе.
Падчас Прыднястроўскага канфлікту ўзначаліў абарону ПМР, стварыўшы Рэспубліканскую гвардыю і народнае апалчэнне.
Быў абраны прэзідэнтам яшчэ тройчы — у 1996, 2001 і 2006 годзе.
Вярхоўны Галоўнакамандуючый узброенымі сіламі самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Доктар эканамічных навук.
Узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР, ўзнагародамі Рускай праваслаўнай царквы і Украінскай праваслаўнай царквы (кананічнай).
Мае жонку, двух сыноў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #136048323 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ https://cubreacovblog.wordpress.com/2024/03/02/capul-de-pod-al-sfintei-rusii-sau-santinelele-rusesti-contra-republicii-moldova/
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Петрапаўлаўску-Камчацкім
- Члены КПСС
- Дактары эканамічных навук
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (ПМР)
- Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (ПМР)
- Кавалеры ордэна Гонар і слава
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Асобы
- Прэзідэнты Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
- Ганаровыя грамадзяне Ціраспаля
- Выпускнікі Запарожскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
