Перайсці да зместу

Псалтыр Давідавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Псалтыр Давідавы
Выданне
Жанр псалмы
Аўтар Ян Каханоўскі
Мова арыгінала польская
Дата напісання невядома
Дата першай публікацыі 1579
Апублікаваны ў Jana Kochanowskiego dzieła polskie[d]
Выдавецтва Лазарава друкарня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Псалтыр Давідавы» (польск.: Psałterz Dawidów) — паэтычны парафраз біблейскай Кнігі псалмоў польскага паэта Яна Каханоўскага, выдадзены ў 1579 годзе ў Лазаравай друкарні.

Гісторыя выдання

[правіць | правіць зыходнік]

«Псалтыр Давідавы» Яна Каханоўскага быў выдадзены ў 1579 годзе ў Лазаравай друкарні. Хаця «Псалтыр Давідавы» апублікаваны ў 1579 годзе, працу над ёй Ян Каханоўскі пачаў яшчэ пры двары Жыгімонта I Старога (1506—1548).

Свой твор Ян Каханоўскі прысвяціў біскупу Кракава Пятру Мышкоўскаму ў падзяку за падтрымку і дабро.

Створаныя Янам Каханоўскім псалмы змяшчаюць 150 паэтычных твораў, кожнаму з якіх папярэднічаў дэвіз на лацінскай мове, адказ на які змяшчаецца па-польску ў самім тэксце псалма. Дакладны тэкст, які паслужыў паэту асновай для перакладу невядомы, але гэта дакладна не лацінскі тэкст Biblia Vulgata, традыцыйны для Каталіцкай Царквы. З яе Каханоўскі ўзяў толькі пачатак псалмоў[1].

Зноскі

  1. Kochanowski, J. Psałterz Dawidów / Jan Kochanowski. — Warszawa: Państ. Instytut Wydawniczy, 1984. — 316, [4] s. — S. 299. — ISBN 8306010574.
  • Шетэля В. Средства религиозного выражения в переводе на польский язык псалмов «Psałterza Dawydów» [«Псалтыря Давыдова»] поэта XVI века Яна Кохановского // Русский язык в славянской межкультурной коммуникации: материалы Международной научной конференции, посвященной памяти доктора филологических наук, профессора Войловой К. А. (г. Москва, МГОУ, 25 февраля 2021 г.) / отв. ред. О.В. Шаталова. — М.: Принтика, 2021. — С. 312—318.