Птушкі (фільм, 1963)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПтушкіM:
англ.: The Birds
Постар фільма
Жанр фільм жахаў[3][4], навукова-фантастычны фільм[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Universal Studios
Працягласць 115 хв.
Бюджэт 3 300 000 $
Зборы 11 436 618 $[11] і 11 403 529 $[11]
Краіна
Мова англійская
Год 28 сакавіка 1963[1], 20 верасня 1963[2] і 1963
Наступны фільм The Birds II: Land's End[d]
IMDb ID 0056869
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Птушкі» (англ.: The Birds) (1963) — прыродны фільм жахаў рэжысёра Альфрэда Хічкака з Родам Тэйларам, Тыпі Хедрэн, Джэсікай Тэндзі, Сюзан Плешэт і Веранікай Картрайт у галоўных ролях, вольная экранізацыя аднайменнага апавядання Дафны дзю Мар’е, прысвечанага шэрагу раптоўных і невытлумачальных жорсткіх нападаў птушак на жыхароў паселішча Бадэга-Бей, Каліфорнія, на працягу некалькіх дзён. Сцэнарый напісаў Эван Хантэр, якому Хічкак параіў распрацаваць новых персанажаў і больш складаны сюжэт, захаваўшы пры гэтым арыгінальную назву твора і канцэпцыю невытлумачальных нападаў птушак. Жанрава карціна таксама спалучае элементы трылера, апакаліптычнага фільма-катастрофы і традыцыйнай меладрамы.

Пасля таго як фільм быў паказаны па канале «NBC-TV» у 1968 годзе, ён стаў самай рэйтынгавай карцінай на тэлебачанні на момант прэм’еры, захоўваў рэкорд на працягу 4 гадоў. Хедрэн, для якой роля стала дэбютам у вялікім кіно, атрымала прэмію «Залаты глобус» у адпаведнай намінацыі. Карціна таксама намінавалася на «Оскар» за лепшыя візуальныя эфекты.

У 2016 годзе занесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША, які валодае «культурным, гістарычным ці эстэтычным значэннем».

Па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва карціна займае 7-е месца ў спісе 100 вострасюжэтных фільмаў.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 мая 2022.
  2. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  3. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 красавіка 2016.
  4. а б FilmAffinity — 2002. Праверана 15 красавіка 2016.
  5. а б Sinemalar.com — 2006. Праверана 15 красавіка 2016.
  6. а б в г Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 15 красавіка 2016.
  7. а б Stopklatka — 1996. Праверана 15 красавіка 2016.
  8. а б в г д е ё ж decine21.com Праверана 15 красавіка 2016.
  9. а б в г д е ё ж Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 красавіка 2016.
  10. а б Movie Reviews
  11. а б The Numbers — 1997. Праверана 23 мая 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]