Пуцеправод цераз Партызанскі праспект (Мінск)
Выгляд
| Пуцеправод цераз Партызанскі праспект | |
|---|---|
| Каардынаты: 53°52′31″ пн. ш. 27°37′35″ у. д.HGЯO | |
| Вобласць ужывання | аўтамабільны, трамвайны, пешаходны |
| Перасякае | Партызанскі праспект |
| Месца размяшчэння | г. Мінск, Беларусь |
| Канструкцыя | |
| Тып канструкцыі | бэлечны |
| Матэрыял | жалезабетон |
| Колькасць пралётаў | 3 |
| Агульная даўжыня | 30 м |
| Шырыня моста | 27 м |
| Палос руху | 4 |
| Эксплуатацыя | |
| Адкрыццё | 1972 |
Пуцеправод цераз Партызанскі праспект — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае вуліцы Даўгабродскую і Пляханава, праходзячы над Партызанскім праспектам[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пуцеправод пабудаваны ў 1972 годзе. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 30 м, шырыня 27 м[1]
Пуцеправод прызначаны для руху трамваяў, аўтатранспарту і пешаходаў. Праезная частка пуцеправода складаецца з 4 палос для руху аўтатранспарту. Пакрыццё праезнай часткі і тратуараў — асфальтабетон. На пуцеправод пастаўлены бетонныя бар'ерныя агароджы праезнай часткі. Парэнчавая агароджа металічная простага дыяганальнага малюнка, завяршаецца на устоях гранітнымі тумбамі з ліхтарамі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх