Татарскі мост (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Татарскі мост на плане горада 1934 года
Татарскі мост з боку Старажоўкі і Старосцінскай Слабады. Малюнак 1942 г.

Татарскі мост — колішні драўляны мост цераз раку Свіслач у Мінску, які злучаў Татарскае прадмесце з раёнам Старажоўкі (ад Мала-Татарскай вул. да вул. Старавіленскай і Семінарскага зав.). Мост размяшчаўся недалёка ад цяперашняга Гарбатага моста вышэй па цячэнні і быў прамым працягам сучаснай вуліцы Заборскага.

Пытанне аб будаўніцтве Татарскага і Аранскага мастоў цераз Свіслач, якія павінны былі злучыць адпаведна Татарскае прадмесце і Ляхаўку з цэнтрам горада і стаць новымі транспартнымі артэрыямі, падымалася ў гарадскім упраўленні яшчэ ў 1909 г. Паводле іх меркавалася пусціць конны транспарт, разгрузіўшы цэнтральныя вуліцы і не разбураючы маставыя ў цэнтры горада. Аднак ажыццявіць гэтыя планы ўдалося толькі ў 1917 г. пры садзейнічанні ваеннага ведамства[1]. Існаваў да 1970-х гадоў.

Зноскі

  1. Газета «Вестник Минского губернского комиссариата», 1917 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]