Пушкіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пушкіны
Апісанне герба:
Герб роду Пушкіных, Гербоўнік, V, 18
Тытул дваране, баяры
Губерні, у РК якіх занесены род Наўгародскае княства
Родапачынальнік Рыгор Аляксандравіч Гармата
Блізкія роды Бабрышчавы-Пушкіны, Баярцавы, Ждан-Пушкіны, Калагрывавы, Курчавы, Мусіны-Пушкіны, Павадовы, Ражновы, Таварковы, Уліціны-Пушкіны, Шарапавы, Шаферыковы-Пушкіны
Галіны роду Радшычы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пу́шкіны (руск.: Пушкины) — расійскі дваранскі род. Род занесены ў VI частку радаводных кніг Кастрамской, Маскоўскай і Наўгародскай губерняў.

Род паходзіць ад легендарнага выхадца «з немец» мужа сумленнага Радшы. Некаторыя даследчыкі атаясамляюць яго з Ратмірам, служкам Аляксандра Неўскага. Таксама адным з продкаў роду лічаць наўгародскага віцязя Гаўрылу Алексіча, яшчэ аднаго паплечніка Неўскага. Іх нашчадак у 7-м калене, Рыгор Аляксандравіч, празваны «Гармата», быў родапачынальнікам Пушкіных. Аб службе родапачынальніка нічога невядома, але паколькі адзін з яго сыноў быў баярынам, Рыгор быў выдатным служылым чалавекам, які валодаў вялікімі вотчынамі.

Галіны[правіць | правіць зыходнік]

Род досыць рана падзяліўся на мноства галін, шматлікія з якіх схуднелі. Ад пятага з 7 сыноў родапачынальніка пайшлі 5 асноўных галін роду:

Адгалінаваннем роду таксама лічацца Ждан-Пушкіны.

Найбольш вядомыя[правіць | правіць зыходнік]

Галіна, з якой паходзіў Аляксандр Пушкін, вылучылася ў сярэдзіне XVI ст.; члены гэтай — малодшай у родзе — галіны не падымаліся вышэй звання стольніка, і толькі Іван Фёдаравіч Кукіш быў акольнічым.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Рыгор Аляксандравіч Пушкін
 │
 ├──>Аляксандр 
 │       └─>Старэйшая галіна Пушкіных
 │
 ├──>Мікіта
 │       └─>Сярэдняя галіна Пушкіных
 │
 ├──>Васіль Уліта
 │       └─>Уліціны-Пушкіны
 │
 ├──>Фёдар Таварак
 │       └─>Таваркавы
 │
 ├──>Канстанцін
 │       └─>Малодшая галіна Пушкіных
 │
 ├──>Андрэй, бяздзетны
 │
 └──>Іван, бяздзетны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]