Радаводныя кнігі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з РК)
Jump to navigation Jump to search

Радаво́дныя кні́гі ў Расіі — рукапісныя, пазней друкаваныя зводы радаводаў (генеалагічных запісаў пра паходжанне, роднасныя сувязі і службу продкаў) сем'яў свецкіх феадалаў Расійскай дзяржавы, якія складаліся з 1540-х гг.

У XVIXVII стст. утрымлівалі радаводы княжацкіх і баярскіх родаў, чые прадстаўнікі займалі вышэйшыя пасады ў дзяржаўным і ваенным апараце. Найбольш вядомы «Гасудараў радасловец(руск.) бел.» 15551556 гг. Пасля адмены месніцтва ў 1682 годзе створана Палата радаводных спраў для складання радаводных кніг расійскага дваранства(руск.) бел.. Гэтая палата шляхам дапаўнення «Гасударава радаслоўца» стварыла Аксамітную кнігу. Пасля выдання Даравальнай граматы дваранству(руск.) бел. 1785 года дваранскія сходы(руск.) бел. губерняў, у т.л. беларускіх, складалі радаводныя кнігі па сваіх губернях. У іх запісвалі дваран, якія валодалі ў губерні нерухомасцю; тых, чые продкі валодалі на тэрыторыі губерні маёнткамі; асоб, якія мелі выслужанае дваранства і дваранства замежнага паходжання (у любой губерні па жаданні).

Губернскія радаводныя кнігі падзяляліся на 6 частак. У 1-ю частку запісвалі роды сапраўднага (пачатак радаводу не раней за 1685) і набілітаванага дваранства; у 2-ю — роды выслужанага дваранства ваеннай службай; у 3-ю — роды выслужанага дваранства цывільнай службай або атрыманнем ордэна, які прыносіў дваранскі статус; у 4-ю — роды замежнага паходжання; у 5-ю — тытулаваныя роды; у 6-ю — старажытныя дваранскія роды, чый радавод пачынаўся раней 1685.

З сярэдзіны 19 ст. асобныя аўтары складалі радаводныя кнігі расійскіх княжацкіх і дваранскіх родаў, якія ў адрозненне ад традыцыйных радаводных кніг былі не справаводнымі дакументамі, а навуковымі даследаваннямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]