П’ер Поль Нергар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пьер Поль Нергар)
П’ер поль Нергар
Pierre Paul Ferdinand mourier de Neergaard
Род дзейнасці біёлаг, міколаг, эсперантыст
Дата нараджэння 19 лютага 1907(1907-02-19)
Месца нараджэння Нюбарг, Данія
Дата смерці 13 лістапада 1987(1987-11-13) (80 гадоў)
Месца смерці Капенгаген, Данія
Грамадзянства  Данія
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Поль Фердынанд дэ Мур’е Нергар (Pierre Paul Ferdinand Mourier de Neergaard, Нюбарг, 19 лютага 1907 — Капенгаген, 13 лістапада 1987) — дацкі вучоны, аграном і эсперантыст.

Нергар лічыцца бацькам паталогіі насення раслін. Ён прыдумаў гэты тэрмін разам з Мары Набле (Mary Noble) ў 1940-ых гадах[1].

Нергар займаў пасаду дырэктара дацкага ўрадавага Інстытута паталогіі насення для краін у стадыі развіцця (Danish Governement Institute of Seed Pathology for Developing Countries) у Капенгагене. З 1956 па 1974 год ён займаў пасаду старшыні камітэта па хваробах раслін (International Seed Testing Association. ISTA). На пасадзе старшыні ISTA ён дапамог стандартызаваць метады выяўлення грыбковых пакрыццяў насення.

Нергар з’яўляецца аўтарам двухтомнай працы пад назвай «Паталогія насення» (1977), якая арыентавана на шырокае вывучэнне пытанняў, што тычацца паталогіі насення, эканамічнай значнасці ўстаранення захворванняў насення. Гэтая капітальная праца паслужыла ў якасці даведачнага і вучэбнага стандарта для навукі, што вывучае паталогію насення ва ўсім свеце[1].

Нергар быў прафесарам ва ўніверсітэтах Бейрута (Ліван) і Майсура, быў членам некалькіх нацыянальных акадэмій і міжнароднх таварыстваў.

Нергар быў актыўным прапагандыстам міжнароднай мовы эсперанта[2]. Ён быў членам Акадэміі эсперанта, выдаў некалькі кніг[3] аб навуцы і лінгвістыцы на эсперанта, быў рэдактарам часопіса па лінгвістыцы «Даследаванні эсперанта» (1949—1961).

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Паталогія насення, два тамы
  • 1.—15. Årsberetning fra J. E. Ohlsens enkes plantepatologiske laboratorium.

На мове эсперанта[правіць | правіць зыходнік]

  • Atakoj kontraŭ ĝardenplantoj
  • La vivo de la plantoj
  • Terminaro hortikultura
  • Eta Krestomatio
  • Tra densa mallumo
  • Fremdvortoj en Esperanto
  • Scienco kaj Pseŭdoscienco pri Heredo kaj Raso [2]
  • La esperantologio kaj ties Disciplinoj. Taskoj kaj Rezultoj

Зноскі