Пюру Сойры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Пюру Сойры
FC Admira Wacker Mödling vs. LASK Linz 2018-08-12 (001).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Пюру Генры Хідыпа Сойры
Нарадзіўся 22 верасня 1994(1994-09-22)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Finland.svg Фінляндыя
Flag of Namibia.svg Намібія
Рост 183 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Данія Эсб’ерг
Нумар 11
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2010 — 2011 Фінляндыя МюПа-47 (Каўвола)
Клубная кар’ера*
2012 — 2014 Фінляндыя МюПа-47 (Каўвола) 50 (1)
2012   Фінляндыя ЯПС (Ярвенпяа) 2 (0)
2012   Фінляндыя КТП (Котка) 12 (2)
2015 — 2017 Фінляндыя ВПС (Васа) 62 (14)
2017 — 2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 26 (3)
2018 — 2019 Аўстрыя Адміра Вакер (Мёдлінг) 12 (2)
2019 — Данія Эсб’ерг 3 (1)
Нацыянальная зборная**
2013 Фінляндыя Фінляндыя (да 19) 2 (0)
2013 — 2016 Фінляндыя Фінляндыя (да 21) 16 (1)
2017 — Фінляндыя Фінляндыя 16 (5)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.

Пюру Сойры (фінск.: Pyry Soiri; нар. 22 верасня 1994, Тамісаары) — фінскі футбаліст намібійскага паходжання, паўабаронца дацкага клуба «Эсб’ерг» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Фінляндыі, але хутка пераехаў у Афрыку, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе вярнуўся ў Фінляндыю і трапіў у сістэму клуба «МюПа». У 2012 годзе выступаў у арэндзе ў клубах ЯПС і КТП, пасля вяртання ў «МюПа» ў сезоне 2013 звычайна выхадзіў на замену, а на наступны год замацаваўся ў асноўным складзе. У 2015 годзе перайшоў у ВПС, дзе адразу стаў іграком асновы. Паспяхова правёў сезон 2016, у якім забіў 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі.

У лютым 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігарчан стаў звычайна выступаць на пазіцыі левага паўабаронцы, хоць і не меў трывалага месца ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2018 года праходіў прагляд у дацкім клубе «Сількебарг», з якім трэніраваўся на зборы ў Іспаніі, але не падышоў[4]. У выніку вярнуўся ў «Шахцёр» і пачаў у яго складзе сезон 2018, аднак трывалага месца ў аснове не меў.

У жніўні 2018 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Адміра Вакер»[5], а ў чэрвені 2019 года далучыўся да дацкага «Эсб’ерга».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Фінляндыі.

6 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату свету 2018 супраць Харватыі. У канцы гэтай сустрэчы адзначыўся голам, тым самым усталяваўшы канчатковы лік 1:1.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]