Пядзенік зімовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пядзенік зімовы
Operophtera.brumata.6962.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Operophtera brumata L., 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   117589
NCBI   104452
EOL   287017

Зімовы пядзенік (Operophtera brumata) — матыль сямейства пядзенікаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самец матылька мае размах крылаў да 30 мм, пярэднія крылы жаўтавата-шэрага колеру з цёмнымі хвалістымі папярочнымі лініямі. Заднія крылы светлыя і без палос. Вусікі кароткія, ніткападобныя. Самка буравата-шэрага колеру, з недаразвітымі пакарочанымі крыламі, на якіх адна-дзве папярочныя палосы. Даўжыня цела каля 1 см.

Вусень мае бледна-ружовую афарбоўку з цёмнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне спінной часткі цела і трыма белымі палоскамі з кожнага боку. Даўжыня 2—2,5 см. Вусені адраджаюцца ў канцы красавіка, у чэрвені яны спускаюцца на павуцінні з дрэва і закопваюцца ў верхні слой глебы, дзе і акукліваюцца. Матылькі выходзяць з кукалак у верасні—кастрычніку.

Шкодзіць яблыні, грушы, а таксама іншым пладовым і дзікім лісцевым дрэвам. Выгрызае пупышкі, што распускаюцца, маладыя лісцікі, бутоны, кветкі. Дарослыя вусені моцна аб'ядаюць лісце.

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку восені да вылету матылькоў перакопка прыствольных кругоў, каб знішчыць кукалак; у гэты ж перыяд наклейка на ствалы лоўчых паясоў з невысыхальным клеем, якія ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада здымаюць і спальваюць разам з матылькамі, што прыклеіліся; у пачатку агалення бутонаў апрацоўка біялагічнымі прэпаратамі ці хімікатамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хваробы і шкоднікі пладовых і ягадных культур // Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.