Пядзенікі
| Пядзенікі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Стрэлкавы пядзенік (Gagitodes sagittata) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Geometridae | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пя́дзенікі (Geometridae) — сямейства матылёў.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі), маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія — паліфагі; ёсць драпежнікі.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца каля 15 тысяч відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найбольш трапляюцца: пядзенік асенні (Ennomos autumnaria), пядзенік зімовы (Operophtera brumata), пядзенік хваёвы (Bupalus piniaria), пядзенік чубаты (Colotois pennaria), пядзенік яловы вуглакрылы (Macaria signaria) і інш.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды — шкоднікі лесу і сельскагаспадарчых раслін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Максімава С. Пядзенікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).