Цела жукоў даўжынёй 5-9 мм, авальнае, зверху выпуклае, ад чорнага да чорна-бурага колеру. Вусікі каленчатыя, 9- або 10-членікавыя, з маленькай 3-членікавай пласціністай булавой на тоўстай сцяблінцы. Брушка з 5 стэрнітаў. Тазікі ног збліжаныя, лапкі 5-членікавыя.
Лічынкі невялікія, С-падобнай формы, са светлым мяккім складкаватым покрывам цела, якое складаецца з 13 сегментаў. Брушныя сегменты з шыпамі. Галава чорная, моцна склератызаваная. Ногі добра развіты.
У сусветнай фаўне больш за 200 відаў. На Беларусі адзначаны пясчанік звычайны(Trox sabulosus) і пясчанік шурпаты(Trox scaber). Трапляюцца часцей у сухіх пясчаных месцах (адсюль назва). Лічынкі — у глебе. Жукі кормяцца сухімі трупамі жывёл.
А. Р. Александровіч.Пясчанікі//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.