Пятая паліцэйская часць Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пятая паліцэйская часць Мінска — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінска ў канцы XIX — пачатку XX стст. Улучала паўночна-заходнюю ўскраіну Мінска, што была вылучаная з другой часці ў 1899 годзе. Найбяднейшы з усіх раёнаў горада.

Складалася з драўляных, часам трухлявых хат і патанаючых у брудзе вуліц. На тэрыторыі раёна размяшчаліся асобныя фабрычныя прадпрыемствы і гандлёвыя крамы (на падыходзе да Нямігі), а таксама дамы цярпімасці.

Сярод жыхароў гэтай часткі горада земляробства і жывёлагадоўля атрымалі асабліва шырокае распаўсюджанне. Некалькі вуліц тут насялялі татары-агароднікі, суцэльныя кварталы займалі сяляне-хлебаробы. Домаўладальнікі, што жылі бліжэй да цэнтра, здавалі кватэры працоўным, чыноўнікам, гімназістам.

У 1900 годзе прыстаў 5-й часці рапартаваў паліцмайстру горада пра тое, што зямля, большай часткай, належыць землеўласнікам з татараў і толькі нязначна самому гораду ў наступных прадмесцях: Пляшчанка (раён вуліц Р. Люксембург і К. Лібкнехта), Нядзведжына (вул. Харкаўская), Тучынка (пачатак вул. Харкаўскай), Міхалянка (раён вул. Лынькова, Чыгладзэ i Альшэўскага), Кальварыя (гэтая назва зноў вернутая).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]