Тучынка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тучынка (налева), 1941—1944 гг.

Тучынка, Тучынскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска ў паўночна-заходняй частцы горада, размешчаная з паўночнага боку Ракаўскага шляху. Прадмесце было знакаміта вялікай колькасцю цагельных заводаў, таму яго часта называлі Цагельняй[1].

На паўднёвым захадзе ад Тучынкі месціцца Мядзведжына, на поўначы — Кальварыя, па паўночным усходзе — Татарская Слабада, на паўднёвым усходзе — Раманаўская Слабада[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўрочышча Тучынка сведчыла пра наяўнасць у гэтай мясцовасці значнай колькасці невялікіх азёраў і сажалак[4].

У пачатку XX ст. Тучынка ўваходзіла ў пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзіў Ракаўскі трак[5].

У часе нямецкай акупацыі ў Тучынцы адбываліся масавыя расстрэлы яўрэяў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час на тэрыторыі былой Тучынкі праходзіць Тучынскі завулак, які злучае вуліцы Кальварыйскую і Максіма Танка. Пра існаванне прадмесця нагадвае Тучынскі сквер.

У 2009 годзе Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вуліц ХаркаўскайБерутаВерашчагіна — жылой забудовы назвы «Тучынскі»[6].

Старыя адрасы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тучынка, 12. Цагельны завод Я. Л. Файна і З. Д. Шэкта. Гаспадары яго пачыналі саматужнікамі прадпрымальнікамі. У 1899 годзе аб’ядналіся для будаўніцтва цагельні побач з заводам Рубенчыка. Работы расцягнуліся на два гады.
  • Тучынка, 37. Цагельны завод Ш. Я. Рубенчыка. Заснаваны ў 1901 годзе на базе саматужнай вытворчасці. Быў абсталяваны шаснаццацікамернай печчу Гофмана[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231
  2. «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 196—197
  3. «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 550—551
  4. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 230
  5. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 254
  6. Безымянным скверам и улицам Минска присвоены имена // «Минск-Новости», 25 жніўня 2009
  7. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 254—255

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]