Пячора Шульган-Таш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваход у пячору

Шульга́н-Таш, Ка́пава пячора — карставая пячора ў Бурзянскім раёне, Башкартастан, Расія. Знаходзіцца ў запаведніку "Шульган-Таш", на правым беразе р. Белай, за 200 км на паўднёвы ўсход ад Уфы. Шырока вядомая дзякуючы знойдзенаму ў ёй палеалітычныму жывапісу, узрост якога ацэнваецца ў 16 тысяч гадоў.

Пячора ўяўляе сабой слабаразгалінаваную трохпавярховую спелеасістэму працягласцю каля 3 км з вертыкальнай амплітудай 165 м (з улікам сіфонных падводных поласцей) з вялікімі заламі, галерэямі, падземнымі азёрамі і ракой. З трох гіпсаметрычных узроўняў ніжні займае рака Падземны Шульган, якая і ўтварыла гэтую пячору.

Малюнкі з пячоры

Наскальныя малюкі былі адкрытая заолагам запаведніка А. В. Руміным у 1959 г. У 1960—1964 гг. жывапіс вывучаўся О. Н. Бадэрам. З пачатку 1980-х гадоў даследаванні працягваюцца В. Е. Шчалінскім з супрацоўнікамі. Агульная працягласць усіх даследаваных хадоў пячоры ў двух ярусах — каля 2 км. Каля 40 малюнкаў мамантаў, насарога, коняў, бізона і розных знакаў, зробленых чырвона-бурай охрай. У пячоры вядуцца раскопкі, пры якіх выяўленыя камякі охры і вапняковая камлыга з малюнкам, якая адвалілася ад сцяны. Радыявугляродная дата пласта — 14680±150.

Пячора ўваходзіць у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]