Белая (прыток Камы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Белая
башк. Ағиҙел, тат. Агыйдел, рус. Белая
У горадзе Ішымбай
У горадзе Ішымбай
Характарыстыка
Даўжыня 1430 км
Басейн 142 000 км²
Расход вады 840 м³/с (каля горада Бірск[1])
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля гары Ерэмель
 • Каардынаты 54°32′25,80″ пн. ш. 59°03′28,8″ у. д.HGЯO
Вусце Кама
 • Месцазнаходжанне Ніжнекамскае вадасховішча
 • Каардынаты 55°53′03,84″ пн. ш. 53°31′13,79″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Кама → Волга

Краіна
Рэгіёны Башкартастан, Татарстан
Код у ДВР 10010200112111100016731
physical
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Бе́лая (башк.: Ағиҙел, татар.: Агыйдел, руск.: Белая) — рака ў Расіі, на Паўднёвым Урале і Перадураллі, левы прыток ракі Кама. Працякае па тэрыторыі Башкартастана і на мяжы з Татарстанам.

Даўжыня ракі 1430[2][3] км. Плошча вадазбору 142 000[2][3] км². Сярэдні расход вады 970[3] м³/с (840 м³/с каля горада Бірск[1]).

Бярэ пачатак у балотах на ўсходзе ад гары Ірэмель (Паўднёвы Урал). У верхняй частцы Белая цячэ ў нізкіх забалочаных берагах. Ніжэй пасёлка Цірлянскага даліна рэзка звужаецца; на асобных участках схілы яе стромкія, абрывістыя, пакрытыя лесам. Ніжэй упадзення правага прытоку ракі Нугуш, па меры выхаду на раўніну, даліна паступова пашыраецца. Пасля ўпадзення ракі Уфа Белая ўяўляе сабою тыпова раўнінную раку. Працякаючы па шырокай пойме, багатай старыцамі, рака ўтварае шмат лукавін і разбіваецца на рукавы. Жыўленне галоўным чынам снегавое. Замярзае ў другой дэкадзе лістапада, выкрываецца ў сярэдзіне красавіка. Суднаходная на адлегласці 534 км ад вусця (да вусця ракі Сім)[2].

Асноўныя прытокі Белай: Нугуш, Сім, Уфа, Бір, Танып, Ашкадар, Уршак, Дзёма, Кармасан, Чэрмасан, База, Сюнь. У басейне ракі каля 800 азёр (самае вялікае — Аслыкуль)[1].

Гарады: Беларэцк, Салават, Ішымбай, Сцерлітамак, Уфа, Бірск.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Белая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Государственный водный реестр РФ (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 54. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 54. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]