Пётр Аляксеевіч Глазуноў
Пётр Аляксеевіч Глазуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 сакавіка 1992 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1938—1975 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пётр Аляксеевіч Глазуноў (20 лютага 1920, в. Петрачкі , цяпер у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці — 8 сакавіка 1992) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пётр Глазуноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Петрачкі (не захавалася) на тэрыторыі цяперашняга Віцебскага раёна. Скончыў медыцынскі тэхнікум, пасля чаго працаваў у Віцебскім абласным архіве. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб і быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў . З сакавіка 1943 года на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 3-м і 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах — камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра штурмавога авіяпалка[2]. Удзельнічаў у вызваленні Украінскай ССР, Пскова, Прыбалтыкі[3].
У верасні 1943 года група самалётаў пад камандаваннем ст. лейтэнанта П. А. Глазунова знішчыла і пашкодзіла на варожым аэрадроме 14 самалётаў, разбурыла ангар, падавіла агонь зенітнай батарэі[2].
Да верасня 1944 года капітан Пётр Глазуноў быў намеснікам камандзіра 955-га штурмавога авіяпалка 305-й штурмавой авіядывізіі 14-й паветранай арміі 3-га Прыбалтыйскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 115 баявых вылетаў на разведку і штурмавыя ўдары па навалы варожых войскаў, вузлах супраціву і аэрадромам суперніка. У паветраных баях збіў 2 варожых самалёта, знішчыў на аэрадромах яшчэ 6[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Пётр Глазуноў быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5013[3].
Усяго за час вайны Глазуноў здзейсніў 138 баявых вылетаў на штурмавіку «Іл-2», збіў 3 самалёты, знішчыў 18 танкаў, 68 аўтамашын[2]. Пасля заканчэння вайны ён працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Глазуноў скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы, у 1955 годзе — Цэнтральныя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1975 годзе ў званні палкоўніка Глазуноў быў звольнены ў запас. Пражываў у Харкаве. Памёр 8 сакавіка 1992 года, пахаваны на Харкаўскіх могілках № 6[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Палкоўнік П. А. Глазуноў быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Аляксандра Неўскага, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Глазуноў Пётр Аляксеевіч // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 334—335.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- И возвращались с победой. Лениздат, 1986.
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Харкаве
- Пахаваныя ў Харкаве
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне