3-ці Прыбалтыйскі фронт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Волхаўскі фронт
Red Army Badge.svg
Эмблема УС СССР
Гады існавання 18 красавіка — 16 кастрычніка 1944 года
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Камандуючы І. І. Масленнікаў

3-ці Прыбалты́йскі фронт, у нямецкіх дакумэнтах 3-ці Балтыйскі фронт (ням.: 3. Baltische Front) — аб'яднанне Чырвонай арміі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Быў утвораны дырэктывай Стаўкі ВГК ад 18 красавіка 1944 года[1] і расфарміраваны 16 кастрычніка таго ж года[2]. Прыняў удзел у вызваленні Прыбалтыкі Чырвонай арміяй летам і восенню 1944 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы лютага — пачатку сакавіка 1944 год сіламі 42-й, 54-й і 67-й арміі Ленінградскага фронту была здзейсненая спроба прарыву лініі «Пантэра» ў раёне ПскоўОстраў, скончыўшаяся няўдачай.

Для прарыву на гэтым участку дырэктывай Стаўкі ВГК ад 18 красавіка з злучэнняў левага (паўднёвага) крыла Ленінградскага фронту быў утвораны 3-і Прыбалтыйскі фронт, камандуючым якім стаў генерал-палкоўнік Іван Масленнікаў[3]. У склад фронту першапачаткова ўвайшлі 42-я, 54-я, 67-я агульнавайсковыя і 14-я паветраная армія. Палявое ўпраўленне фронту было створана на базе ўпраўлення 20-й арміі.

У далейшым у склад 3-га Прыбалтыйскага фронта былі ўключаны таксама 61-я і 1-я ударная арміі, 10-ы танкавы корпус і 2-я артылерыйская дывізія прарыву. Першапачаткова 3-му Прыбалтыйскаму фронту даручалася толькі імітаваць актыўнасць, адцягваючы на сябе сілы Вермахта, баявых заданняў ён не меў[4].

У складзе групы армій Nord, якая бараніла паўночны ўчастак Panther-Wotan Linie, тады знаходзіліся толькі 16-я і 18-я арміі і вайсковая група «Narwa»[5]. Свой наступ 3-і Прыбалтыйскі фронт пачаў 17 ліпеня на фронце 18-й арміі паўднёва-ўсход ад Пскоўскага возера ў кірунку ОстраўПскоў і далей у напрамку Валка. 19 ліпеня войскі 3-га Прыбалтыйскага фронту фарсіравалі Вялікую. Аднак 18-й арміі ўдалося адбіць усе спробы савецкай арміі ажыццявіць прарыў і да 20 ліпеня паступова адысці на рубеж «Daugavpils» на захад ад Пскова[6]. Раніцай 21 ліпеня войскі 3-га Прыбалтыйскага фронту з поўдня ўвайшлі ў Остраў, і на працягу дня з баямі занялі яшчэ больш за 150 дробных населеных пунктаў[7]. 23 ліпеня яны захапілі Пскоў, пасля чаго 3031 ліпеня павялі наступальныя баі на паўднёвы захад ад Пскова[8]. У выніку гэтага наступу Чырвоная армія прасунулася ў заходнім кірунку на 50—130 км[9].

10 жніўня 3-і Прыбалтыйскі фронт атакаваў XXVIII армейскі корпус Вермахта, які знаходзіўся на левым крыле 18-й арміі, і прарваў Марыенбургскую лінію абароны на ўчастку Чудскае возераПячорыАлукснэ. 13 жніўня часткі 3-га Прыбалтыйскага фронту ўвайшлі ў Выру. Затым фронт павінен быў адрэзаць злучэнні Вермахта ў Эстоніі і Паўночнай Латвіі, для чаго пачаў сіламі 1-й ударнай, 67-й і 53-й армій наступ у паўночна-заходнім накірунку. Да 21 жніўня ў раёне чыгуначных станцый Карула і Сангасце для наступу на Тарту былі сканцэнтраваны 10 стралковых дывізій, 5 танкавых злучэнняў 3-га Прыбалтыйскага фронту[10]. 24 жніўня танкавая група Гіяцынта графа Штрахвица распачала адказнае наступ у Тамсе, якое аднак не ўвянчалася поспехам. 25 жніўня войскам 3-га Прыбалтыйскага фронту ўдалося заняць Тарту[11]. У жніўні — пачатку верасня 1944 ujlf войскі 3-га Прыбалтыйскага фронту, прасунуліся ў агульнай складанасці на 100 км, заняўшы выгаднае становішча для ўдару ў фланг армейскай групе Narwa.

15 верасня 3-і Прыбалтыйскі фронт разам з абодвума іншымі Прыбалтыйскімі франтамі, якія дзейнічалі на поўдзень, перайшоў у наступ на Рыгу. Прасоўваючыся на поўдзень ад Тарту ўздоўж чыгункі ПскоўРыга, войскі 3-га Прыбалтыйскага фронту прымусілі адступіць абараняўшуюся  тут 18-ю армію праз Валгу на паўднёвы захад. 23 верасня 3-і Прыбалтыйскі фронт заняў горад Валміера і яшчэ больш за 80 іншых населеных пунктаў, у тым ліку Кярстна, Мяэкюла, Сурэсільма, Чумпі, Рэнцэны, Яуніерцэны і чыгуначныя станцыі Піксары і Саулэ[12]. Затым 3-і Прыбалтыйскі фронт перайшоў да пераследу 18-й арміі Вермахта, адыходзячай на мяжу «Sigulda» у 60—80 км ад Рыгі.

У ноч з 5 на 6 кастрычніка войскі 2-га і 3-га Прыбалтыйскіх франтоў аднавілі наступленне на Рыгу і ў ходзе пераследу 18-й арміі да 10 кастрычніка выйшлі на знешні абарончы абвод горада. 12 кастрычніка пачаліся баі за Рыгу. 13 кастрычніка войскі 3-га Прыбалтыйскага фронту занялі правабярэжную частку горада, а 15 кастрычніка войскі 2-га Прыбалтыйскага фронту захапілі яго левабярэжную частку[13]. Асноўным сілам 18-й арміі Вермахта ўдалося сысці праз Рыгу на паўднёвы захад[14].

Пасля вызвалення Рыгі на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1944 года фронт быў расфарміраваны. Яго палявое ўпраўленне з франтавымі часцямі і ўстановамі і 54-й арміяй былі выведзеныя ў рэзерв Стаўкі ВГК. Астатнія войскі былі перададзены ў склад Ленінградскага (67-я армія), 1-га Прыбалтыйскага (61-я армія) і 2-га Прыбалтыйскага (1-я ўдарная і 14-я паветраная арміі) франтоў.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Русский архив: Великая Отечественная. Ставка ВКГ: Документы и материалы 1944—1945. — Т. 16 (5—4). — М.: ТЕРРА, 1999. — С. 75 — 76.
  2. Русский архив: Великая Отечественная. Ставка ВКГ: Документы и материалы 1944—1945. — Т. 16 (5—4). — М.: ТЕРРА, 1999. — С. 159.
  3. 3-й Прибалтийский фронт(руск.) ;
  4. Уткин А. И. Вторая мировая война. — М.: Алгоритм, 2002.(руск.) ;
  5. Heeresgruppe Nord.(ням.) ;
  6. Типпельскирх К. История Второй мировой войны. — СПб.: Полигон; М.: АСТ, 1999. — С. 606.(руск.) ;
  7. От советского информбюро. 21 июля 1944 года(руск.) ;
  8. Минасян М. М. Победа в Белоруссии. Пятый сталинский удар. — М.: Воениздат МВС СССР, 1952. — С. 50.(руск.) ;
  9. 3-й Прибалтийский фронт(руск.) ;
  10. Сражения на территории Эстонии в 1944 году (недаступная спасылка — гісторыякопія)(руск.) ;
  11. От советского информбюро. 25 августа 1944 года(руск.) ;
  12. От советского информбюро. 23 сентября 1944 года(руск.) ;
  13. Рижская операция (недаступная спасылка — гісторыякопія)(руск.) ;
  14. Типпельскирх К. История Второй мировой войны. — С. 631.(руск.) ;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]