Камсамол
Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ) | |
---|---|
Камсамол | |
Лідар | Уладзімір Ульянаў (Ленін) |
Дата заснавання | 29 кастрычніка 1918 |
Дата роспуску | 28 верасня 1991 |
Штаб-кватэра | Масква |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі |
Украінская камуністычная партыя (1920—1925) |
Колькасць членаў | 22 100[1], 96 000[1], 400 000[1], 247 000[1], 500 700[1], 1 140 706[1], 2 317 358[1], 4 547 186[1], 8 245 787[1], 10 387 852[1], 6 058 177[1], 7 480 182[1], 10 512 385[1], 18 617 532[1], 19 095 064[1], 27 294 889[1], 33 760 616[1], 42 010 065, 40 856 636[2], 38 316 086[2], 35 629 587[2], 31 200 516[2] і 23 651 510[2] |
Гімн |
Узнагароды: |
Партыйны друк | «Камсамольская праўда» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камсамо́л (скарачэнне ад Камуністычны саюз моладзі), поўная назва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ) — палітычная моладзевая арганізацыя ў СССР.
УЛКСМ — моладзевая арганізацыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Створаны як Расійскі камуністычны саюз моладзі (РКСМ) 29 кастрычніка 1918 года, у 1924 годзе РКСМ было прысвоена імя У. І. Леніна — Расійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ), у сувязі з утварэннем Саюза ССР (1922) камсамол у сакавіку 1926 года быў пераназваны ва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ).
У 1977 годзе ў камсамол уваходзілі звыш за 36 мільёнаў грамадзян СССР ва ўзросце 14—28 гадоў.
З распадам СССР камсамол самараспусціўся. З цягам часу на поставецкай прасторы паўстала шмат арганізацый, якія лічаць сябе правапераемніцамі камсамола.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лютаўская рэвалюцыя 1917 года спрыяла павялічэнню грамадска-палітычнай актыўнасці моладзі. Пачалі з’яўляцца маладзёжныя арганізацыі працоўных «Праца і святло» і іншыя, сябры якіх арыентаваліся на сацыялістычныя партыі. У 1917 годзе ў Петраградзе арганізацыйна аформіўся арыентаваны на бальшавікоў Сацыялістычны саюз працоўнай моладзі (ССПМ). 29 кастрычніка — 4 лістапада 1918 года адбыўся I Усерасійскі з’езд саюзаў працоўнай і сялянскай моладзі, на якім было абвешчана стварэнне Расійскага камуністычнага саюза моладзі (РКСМ). Датай заснавання лічыцца 29 кастрычніка 1918.
Першыя камсамольскія значкі выдаваліся не ўсім, бо тыражы былі малымі, і хутчэй былі ўзнагародай для найлепшых камсамольцаў. Адзін з першых падобных значкоў уяўляў з сябе сцяжок з зоркай і чатырма літарамі «Р. К. С. М.» У кастрычніку 1922 года на V з’ездзе быў зацверджаны адзіны выгляд значка: на сцяжку ў цэнтры зоркі літары «КИМ» (руск.: Коммунистический интернационал молодёжи, Камуністычны інтэрнацыянал моладзі). Надпіс «ВЛКСМ» з’явіўся на значках толькі ў 1947 годзе, а канчатковы выгляд з профілем Леніна значкі УЛКСМ атрымалі толькі ў 1956 годзе.
У 1924 годзе арганізацыі прысвоена імя У. І. Леніна — Расійскі ленінскі камуністычны саюз моладзі (РЛКСМ). У сакавіку 1926 года ў сувязі з утварэннем у 1922 СССР РЛКСМ быў перайменаваны ва Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі.
Неўзабаве камсамол застаўся адзінай у РСФСР, а пазней і ў СССР палітычнай маладзёжнай арганізацыяй. Праз яе структуру здзяйснялася ідэалагічнае выхаванне моладзі, рэалізоўвалі палітычныя і сацыяльныя праекты. Пад кіраўніцтвам камсамола ў 1922 годзе была створана дзіцячая палітычная арганізацыя: Усерасійская, пасля Усесаюзная піянерская арганізацыя імя Леніна.
У часе масавых рэпрэсій 1937—1939 гадоў былі арыштаваныя і растраляныя шматлікія заснавальнікі і кіраўнікі РКСМ/УЛКСМ: Оскар Рыўкін, Л. Шацкін, Яфім Цэйтлін, Аляксандр Косараў і інш. Генеральны сакратар ЦК УЛКСМ Аляксандр Мільчакоў (1928—1929) правёў 16 гадоў у лагерах.
У 1941 годзе налічвалася больш за 10 млн камсамольцаў. Каля 1 млн з іх сталі «варашылаўскімі стралкамі» , тры з паловай тысячы сталі Героямі Савецкага Саюза, тры з паловай мільёны былі ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі.
З пачаткам перабудовы ў камсамольскім руху з’явіліся дэідэалагізаваныя і камерцыйныя плыні. У 1989 годзе пра сваю самастойнасць абвясцілі Камуністычныя саюзы моладзі Літвы і Эстоніі. 27—28 верасня 1991 адбыўся XXII Надзвычайны з’езд УЛКСМ, на якім адбыўся роспуск арганізацыі[3]. 29 дэлегатаў не ўхвалілі рашэнне пра самароспуск і пакінулі з’езд. Асобныя члены УЛКСМ, нязгодныя з рашэннем з’езда (сярод іх і беларус Сяргей Вазняк), стварылі аргкамітэт па адраджэнні УЛКСМ. У 1993 годзе іх намаганнямі ў Расіі быў створаны Расійскі камуністычны саюз моладзі.
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ) быў заснаваны 24 верасня 1920 года[4].
Найвышэйшы кіроўны орган — з’езд дэлегатаў. Паміж з’ездамі кіраванне здзяйсняў цэнтральны камітэт (ЦК), абраны з’ездам; паміж пасяджэннямі цэнтральнага камітэта — бюро цэнтральнага камітэта, абранае ЦК. Найвышэйшая кіроўная пасада — першы сакратар цэнтральнага камітэта, выканаўчы орган — сакратарыят ЦК.
Пасля распаду СССР і самароспуску УЛКСМ адбыўся XXX З’езд ЛКСМБ (снежань 1991), дзе прынята рашэнне пра пераўтварэнне ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ). На XXXVII з’ездзе ў 1995 годзе ён быў перайменаваны ў Беларускі саюз моладзі, а ў 2002 годзе аб’яднаны з Беларускім патрыятычным саюзам моладзі (заснаваным у 1997) у адзіную арганізацыю, якая атрымала назву Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі[5]. БРСМ падтрымліваецца дзяржавай.
У іншых дзяржавах
[правіць | правіць зыходнік]У Казахстане[6], Малдове[7], Расіі[8], Украіне[9] камсамольскія арганізацыі існуюць як маладзёжныя арганізацыі камуністычных партый. У балтыйскіх дзяржавах камсамольскія арганізацыі забароненыя нароўні з камуністычнымі.
У іншых дзяржавах:
- Кімірсенска-кімчэнірскі саюз моладзі (КНДР)
- Камуністычны саюз моладзі Кітая (КНР)
- Камуністычны саюз моладзі Хо Шы Міна (В’етнам)
- Камуністычная моладзь Венесуэлы (Венесуэла)
- Камуністычная моладзь Чылі (Чылі)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васильев Ю. А., Мухамеджанов М. М. История Центральной комсомольской школы при ЦК ВЛКСМ. 1944–1969. — М.: МосГУ, 2011. — 66 с.
- Криворученко В. К. Молодёжь, комсомол, общество 30-х годов XX столетия: к проблеме репрессий в молодёжной среде / Б. Н. Гайдин. — Научная монография. — М.: МосГУ, 2011.
- Памятники героям-комсомольцам: иллюстрированное справочное издание, посвященное 65-летию Победы в Великой Отечественной войне / рук. авт. колл.: Б. А. Ручкин; сост. В. И. Десятерик, Б. А. Ручкин, В. Б. Арсентьев; отв. ред. В. И. Десятерик. — М.: Изд-во Моск. гуманит. ун-та, 2010. — 188 с. — 200 экз. — ISBN 978-5-98079-612-9.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 24, кн. II. — С. 178.
- ↑ а б в г д https://cyberleninka.ru/article/n/komsomol-v-period-perestroyki
- ↑ Российский — Российский Ленинский — Всесоюзный Ленинский коммунистический Союз молодёжи (руск.). Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ Жданко, Валянцін. Юбілей якога камсамола святкуюць у Беларусі . Радыё «Свабода» (25 кастрычніка 2018). Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі . Інфаграфіка. БелТА (29 кастрычніка 2018). Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ Қазақстан коммунистік жастар одағы (каз.)(недаступная спасылка). Камуністычны саюз моладзі Казахстана. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ Коммунистический союз молодёжи Молдовы (руск.). Камуністычны саюз моладзі Малдовы. Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ Российский Коммунистический Союз Молодёжи (руск.)(недаступная спасылка). Расійскі камуністычны саюз моладзі. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2017. Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ Комсомол Украины (ЛКСМУ) (руск.)(недаступная спасылка). Камсамол Украіны. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018. Праверана 16 лістапада 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камсамол
- Российский комсомол Архівавана 16 лістапада 2017.
- Ленинский коммунистический союз молодёжи Украины Архівавана 29 мая 2013.
- Официальный сайт Коммунистической Партии Российской Федерации
- Официальный сайт СКМ РФ-Союз коммунистической молодёжи России
- Музей истории молодёжного движения
- Владимир Маяковский «Лозунги к комсомольской перекличке. Готовься! Целься!» Полное собрание сочинений. Том 10. Стихотворения 1929—1930 гг.
- Моральный кодекс строителя коммунизма
- Комсомольцы 60-х годов комсомольцам 2018 года
- Вергасов Ф. Всесоюзный Ленинский Коммунистический союз молодёжи (ВЛКСМ)
- Королёв А. А. «Поздний» Комсомол и «раннее» предпринимательство
- Криворученко В. К. Александр Васильевич Косарев. К биографии генерального секретаря ЦК ВЛКСМ, жертве сталинизма
- Криворученко В. К. Внутрисоюзная демократия в ВЛКСМ в 20-30-х годах: слова и дела
- Криворученко В. К. Каким он был? Некоторые факты об истории ВЛКСМ. Год 1987-й
- Криворученко В. К. Молодёжь в истории страны // Информационный гуманитарный портал «Знание. Понимание. Умение». — 2011. — № 1 (январь — февраль).
- Криворученко В. К., Цветлюк Л. С. Юношеское движение России. 20–30-е годы ХХ столетия // Информационный гуманитарный портал «Знание. Понимание. Умение». — 2011. — № 3 (май — июнь).
- Мухамеджанов М. М. Комсомол: последние десять лет (1981—1991)
- Мухамеджанов М. М. Объективные и субъективные факторы самороспуска ВЛКСМ // Информационный гуманитарный портал «Знание. Понимание. Умение». — 2013. — № 4 (июль — август) (архивировано в WebCite).
- Ручкин Б. А. Комсомольская элита в советский и постсоветский периоды развития страны // Электронный журнал «Знание. Понимание. Умение». — 2010. — № 6 — История.
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Леніна
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Палітычныя партыі паводле алфавіта
- Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1918 годзе
- Зніклі ў 1991 годзе
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна
- Арганізацыі СССР
- Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе
- Кастрычнік 1918 года
- 1918 год у Расіі