Пётр Антонавіч Хомчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Антонавіч Хомчанка
Дата нараджэння 8 ліпеня 1906(1906-07-08)
Месца нараджэння Віцебскі раён
Дата смерці 31 мая 1973(1973-05-31) (66 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Званне маёр
Часць Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна, 1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
Камандаваў партызанскай брыгадай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Пётр Антонавіч Хомчанка (8 ліпеня 1906, вёска Міклашы, Віцебскі раён31 мая 1973) —— адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай і Вілейскай абласцях.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1927 года — на службе ў Чырвонай Арміі. У 1930 годзе скончыў Аб'яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР, у 1941 годзе — Інтэнданцкую акадэмію Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Айчынную вайну ўдзельнік баёў пад Ленінградам. У партызанах з чэрвеня 1942 года: камандзір аддзялення, ў ліпені — кастрычніку 1942 начальнік штаба, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 камандзір партызанскай брыгады імя С. М. Кароткіна, у сакавіку 1943 — сакавіку 1944 гадоў і ў чэрвені — ліпені 1944 года — камандзір 1-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава. Да 1951 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]