Пётр Валяр’янавіч Яхантаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Валяр’янавіч Яхантаў
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1908(1908-06-24)
Месца нараджэння в. Будакова, Данілаўскі раён(руск.) бел., Яраслаўская вобласць
Дата смерці 26 ліпеня 1972(1972-07-26) (64 гады)
Альма-матар
У адстаўцы з 1953

Пётр Валяр'янавіч Яхантаў (24 чэрвеня 1908, в. Будакова, Данілаўскі раён(руск.) бел., Яраслаўская вобласць — 26 ліпеня 1972) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1925 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе ў 1940 годзе. З чэрвеня 1941 года начальнік штаба 36-й кавалерыйскай дывізіі[1][2].

З верасня 1941 года член Барысаўскага камуністычнага падполля, у верасні 1942 — кастрычніку 1943 камандзір Клічаўскага аператыўнага цэнтра. Адначасова з верасня 1942 камандзір 208-га партызанскага атрада, з лістапада — 1-й Клічаўскай партызанскай брыгады. У кастрычніку-жніўні 1943 камандзір ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б, у кастрычніку-жніўні 1943 член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б[1].

У 1943-53 у Савецкай Арміі[1], жыў у Ленінградзе[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Яхонтов Пётр Валерьянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 ЯХОНТОВ ПЕТР ВАЛЕРЬЯНОВИЧ (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]