Пётр Васілевіч Кірэеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Васілевіч Кірэеўскі
Petr Kireevskiy.jpg
Дата нараджэння 11 (23) лютага 1808
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка (6 лістапада) 1856 (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці: Avdotia Jelagina[d]
Род дзейнасці мовазнавец, філосаф

Пётр Васілевіч Кірэеўскі (23 (11) лютага 1808, с. Долбіна Ліхвінскага павета Калужскай губерні — 25 кастрычніка (6 лістапада) 1856, Кірэеўская Слабодка паблізу Арла) — расійскі гісторык-фалькларыст, збіральнік беларускага фальклору, археограф, славянафіл. Малодшы брат І. В. Кірэеўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве адчуў уплыў В. А. Жукоўскага, сваяка і сябра сям'і. Пасля пераезду ў Маскву (1822) займаўся дома з прафесарамі Маскоўскага ўніверсітэта. У сяр. 1820-х разам з братам уваходзіў у гурток любамудраў, публікаваў свае пераклады ў «Маскоўскім весніку» (у т.л. Байрана, Кальдэрона і інш.). У 1829 г. Кірэеўскі з'яжджае ў Германію, слухае ў Мюнхенскім універсітэце лекцыі Л. Окена, І. Герэса, Ф. Шэлінга. Асабліва значным быў уплыў Шэлінга, з якім ён быў асабіста знаёмы. Вынікам філасофскіх пошукаў Кірэеўскага ў пач. 1830-х сталі «Філасофскія нататкі» (апубл. часткова) і незавершаны артыкул пра «палітычную філасофію» Сен-Сімона.

У 1831—1835 г. служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства замежных спраў. Тымчасова пачынае займацца запісамі народных рускіх песень, зацікавіўшы гэтым многіх дзеячаў культуры (у т.л. М. Гогаля, А. Кальцова, У. Даля, М. Пагодзіна і інш.). У 1840-1850-я Кірэеўскі апублікаваў больш за 70 песень. Кірэеўскага лічаць адным з заснавальнікаў рускай фалькларыстыкі. Успрыняўшы першы «Філасафічны ліст» Чаадаева як праяву скрайняга індывідуалізму, які абражае «магілы бацькоў», Кірэеўскі імкнуўся супрацьпаставіць «чаадаеўшчыне» аднаўленне гістарычнай памяці. Асноўныя прынцыпы ўласнага разумення ранняга этапу рускай гісторыі ён сфармуляваў у артыкуле «Пра старажытную рускую гісторыю. Ліст да М. П. Пагодзіна» (1845). Кірэеўскі надаваў адмысловае значэнне маральным элементам патрыярхальнага быту старажытных славян, настойваючы, што яго арганічныя сувязі мацаваліся не толькі «адзінствам кіравання, а больш узаемнай спагадай, якая выходзіць з адзінства быту, што нараджае адзінства патрэбнасцяў». Як і іншыя славянафілы, ён бачыў асаблівасць жыцця славянскіх народаў у адсутнасці прыватнай уласнасці на зямлю і супольным землеўладанні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. — Мн., 1999. Т.8.
  • Белорусская ССР: краткая энцикл. — Мн., 1982. Т.5.
  • Саймонов А. Д. П. В. Киреевский и его собрание народных песен. Л., 1971