Пётр Вікенцьевіч Лешчылоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Вікенцьевіч Лешчылоўскі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1938(1938-07-17) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Пётр Вікенцьевіч Лешчылоўскі (нар. 17 ліпеня 1938, в. Хвоева, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1964), Мінская вышэйшая партыйная школа (1967), Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскай гасадаркі (аспірантура, 1967).

Працаваў у газеце «Чырвоны сцяг» (літаратурны супрацоўнік), выдавецтва «Ураджай» (рэдактар), Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР (1967—1977, начальнік аддзела), Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гасадаркі (з 1977 — загадчык аддзела, з 1979 — сектара), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (Галоўнае навукова-арганізацыйнае ўпраўленне, з 1991, намеснік начальніка), Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь (Сакратарыят, з 1997, галоўны спецыяліст), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1999, прафесар кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу, у 1999—2007 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: аграрная эканоміка.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Формирование и использование трудовых ресурсов сельского хозяйства в условиях перехода к рынку (теория, методология, практика) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Лещиловский Петр Викентьевич. ― Минск, 1998.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лешчылоўскі Пётр Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 419.
  • Лещиловский Петр Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 472.
  • Лещиловский Петр Викентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 207.
  • Лещиловский Петр Викентьевич // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск., 2006. — С. 42—44.
  • Лещиловский Петр Викентьевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 104—105.