Пётр Маркавіч Аляшкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пётр Маркавіч Аляшкоўскі
Петр Алешковский.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 верасня 1957(1957-09-22) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Mark Aleshkovsky[d]
Маці Наталля Германаўна Недашывіна[d]
Жонка Tamara Eidelman[d]
Дзеці Dmitry Aleshkovskiy[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, гісторык, журналіст, пісьменнік, тэлевядучы
Мова твораў руская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Маркавіч Аляшкоўскі (руск.: Пётр Ма́ркович Алешко́вский; нар. 22 верасня 1957, Масква) — рускі пісьменнік, тэле- і радыёвядучы, журналіст, гісторык, археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 верасня 1957 года ў Маскве.

У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, вучыўся ў завочнай аспірантуры МДУ, але дысертацыю не напісаў.

У 1979—1985 гадах працаваў археолагам ва Усесаюзным аб’яднанні «Саюзрэстаўрацыя», удзельнічаў у работах па рэстаўрацыі помнікаў Рускай Поўначы: Ноўгарада, а таксама Кірыла-Белазерскага, Ферапонтава і Салавецкага манастыроў. Аўтар шэрагу артыкулаў па тэме «Старажытнаруская археалогія».

У 1997 годзе вёў праграму «Назіральнік» на канале «ТВ-Центр». У 2000—2002 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Книжное обозрение». З 2007 па 2008 год вёў штотыднёвую калонку ў часопісе «Русский репортёр». З 2008 года піша нарысы ў той жа часопіс. Вядзе праграму «Азбука чытання» на радыё «Культура». На Радыё Расіі (Масква) і тэлеканале «Культура» вядзе гутаркі з навукоўцамі ў праграме «Факультэт непатрэбных рэчаў».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца як празаік з 1989 года (часопіс «Волга»). Творы Аляшкоўскага надрукаваны ў часопісах «Дружба народов», «Юность», «Октябрь», «Столица», «Согласие», «Волга», «Золотой век».

Паводле ацэнак крытыкі, творы П. Аляшкоўскага заўсёды вылучаюцца вострым сюжэтам і арыгінальна асвойваемай літаратурнай традыцый, як у «гатычным» рамане, казцы, гістарычным апавяданні, так і ў рускай рэалістычнай аповесці з яе пільнай увагай да «маленькага чалавека».

Член Саюза пісьменнікаў Масквы з 1993 года.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1988 — «Як наўгародцы на Югру хадзілі. Апавяданне пра Наўгародцаў, адважных мараплаўцаў XII стагоддзя».
  • 1995 — раман «Арлекін, або Жыццяпіс».
  • 1995 — зборнік «Галасы з хору».
  • 1997 — раман «Уладзімір Чыгрынцаў».
  • 1999 — зборнік «Сёмая валізка».
  • 2002 — аповесць «Чайкі».
  • 2003 — «Рудл і Брудл».
  • 2006 — раман «Рыба. Гісторыя адной міграцыі».
  • 2009 — раман «Інстытут сноў».
  • 2010 — «Ад Масквы…».
  • 2010 — раман «Адваротны бок Месяца».
  • 2011 — зборнік «Жыццяпіс тхара».
  • 2015 — раман «Крэпасць».
  • 2020 — раман «Сакрэцікі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Как новгородцы на Югру ходили: Рассказ о новгородцах, отважных мореплавателях XII в. — М.: Малыш., 1989.
  • Арлекин, или Жизнеописание Василия Тредиаковского: Ист. роман. — М.: Радикс., 1995.
  • Старгород; Голоса из хора: (Сборник). — М.: Изд-во им. Сабашниковых., 1995.
  • Владимир Чигринцев: Роман. — М.: Вагриус., 1997.
  • Седьмой чемоданчик: Повести и рассказы. — М.: Вагриус., 1999.
  • Чайки: Повести. — М.: Текст., 2002.
  • Руда и Будл. — М.: НЛО., 2003.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі