Пётр Мікалаевіч Суркоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Мікалаевіч Суркоў
Пётр Николаевич Сурков
Дата нараджэння 24 ліпеня 1915(1915-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1944(1944-01-12) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19371940; 19411944
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Пётр Мікалаевіч Суркоў (24.07.1915 — 12.01.1944) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра па палітчастцы 2-га батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (1943 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 ліпеня 1915 года ў вёсцы Ермакоўскае цяпер Краснаярскага края. Скончыў дзесяцігодку, працаваў настаўнікам у вёсцы Раз’езжае Краснаярскага краю. Прайшоў службу ў Чырвонай Арміі ў 1937—1940 гадах. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў армію. Скончыў палкавую школу і курсы палітскладу ў 1942 годзе, ваенна-палітычнае вучылішча ў 1943 годзе.

Гвардыі старшы лейтэнант Суркоў П. М. асабліва вызначыўся падчас фарсіравання Дняпра на поўначы ад Кіева, у баях пры захопе і ўтрыманні плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года

На працягу верасня ўдзельнічае ў цяжкіх баях за ўтрыманне і пашырэнне плацдарма.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро паўночней Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Суркову Пятру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Загінуў 12 студзеня 1944 года ў баях за вызваленне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці. Пахаваны ў Калінкавічах на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • На радзіме Героя ў вёсцы Ермакоўскім Ермакоўскага раёна Краснаярскага краю яго імем названая вуліца.
  • На будынку школы ў вёсцы Раз'езжанскім Краснаярскага краю, дзе ён працаваў настаўнікам, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Імем П. Н. Суркова названая вуліца ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Днепр — река героев. — 2-е изд., доп. — Киев: Изд. полит. лит. Украины, 1988. — ISBN 5-319-00085-5. (руск.)
  • Навечно в сердце народном / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
  • Половников А Красноярцы — герои Отечественной войны. — Красноярск: Красноярское книжное изд-во, 1959. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]