Пётр Міхайлавіч Прусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Міхайлавіч Прусаў
руск.: Пётр Михайлович Прусов
Род дзейнасці інжынер-канструктар
Дата нараджэння 6 студзеня 1942(1942-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2017(2017-03-19) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За асваенне цалінных зямель»
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ
Medal "For Merit to the Chechen Republic"
Merited designer of the Russian Federation Заслужаны машынабудаўнік РСФСР

Пётр Міхайлавіч Прусаў (нар. 6 студзеня 1942, в. Зубкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці — 19 сакавіка 2017, Тальяці) — савецкі і расійскі канструктар. Доктар тэхнічных навук (1986). Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1984). Заслужаны канструктар Расійскай Федэрацыі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958—1962 гадах вучыўся ў Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. Адначасова паступіў у 1961 годзе ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, якую вымушаны быў пакінуць пасля 1-га курса.

Некаторы час працаваў інжынерам па механізацыі у калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна. Восенню 1962 года яго прызвалі на службу ў армію, і ў 1963 годзе ён апынуўся ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх спецыялістаў у Алжыры — на размініраванні алжырска-мараканскай і алжырска-туніскай межаў. Там быў цяжка паранены.

У 1965—1970 гадах вучыўся ў Запарожскім машынабудаўнічым інстытуце па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары». Скончыўшы інстытут з адзнакай, выбраў пры размеркаванні Волжскі аўтамабільны завод. У 1970—1975 гадах — інжынер-канструктар аддзела праектавання шасі ўпраўлення галоўнага канструктара завода. У красавіку 1972 года Прусаў быў прызначаны вядучым канструктарам праекта ВАЗ-2121.

У 1975—1978 гадах П. М. Прусаў — начальнік канструктарскага бюро перспектыўнага праектавання аўтамабіляў упраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода. У 1978—1983 гадах — начальнік аддзела агульнай кампаноўкі ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода; у 1983—1988 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага канструктара Волжскага аўтамабільнага завода. У 1988—1998 гадах — начальнік упраўлення праектавання аўтамабіляў канструктарска-эксперыментальнага комплексу навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснік галоўнага канструктара вытворчага аб’яднання «АвтоВАЗ». У 1998—2003 гадах — галоўны канструктар генеральнага дэпартамента развіцця ААТ «АвтоВАЗ». З 2007 года — вядучы інжынер-канструктар аддзела амалагацыі кіравання, праектавання і суправаджэння складу аўтамабіля дырэкцыі па інжынерынгу ААТ «АвтоВАЗ»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1984)
  • медаль «За асваенне цалінных зямель» (1959)
  • медаль «За працоўную доблесць» (1986)
  • медаль «За заслугі перад Чачэнскай рэспублікай» (2012)
  • Заслужаны канструктар Расійскай Федэрацыі (1995)
  • ордэн «Знак Пашаны»
  • Ганаровы грамадзянін Тальяці (2012)
  • Ганаровы грамадзянін Самарскай вобласці (2016)
  • залатымі (1984) і сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1977, 1988, 1991)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулакова, А. С теплотой в глазах и доброй улыбкой… / А. Кулакова // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2017. — 24 сак. — С. 4.
  • Ретнёва, Е. В честь легенды советского автопрома / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2018. — 14 жн. — С. 5.
  • Шпаковская, Г. Земляков не забывают / Г. Шпаковская // Витебские вести. — 2018. — 18 авг. — С. 11.