Пётр Пятровіч Цыбульскі
Пётр Пятровіч Цыбульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 студзеня 1940 |
Месца нараджэння | Ажуны, Пастаўскі раён, Вілейская вобласць, БССР, СССР |
Дата смерці | 12 ліпеня 1998 (58 гадоў) |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Навуковая сфера | тэхналогія сельскагаспадарчай вытворчасці |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт |
Пётр Пятровіч Цыбу́льскі[1] (5 студзеня 1940 — 12 ліпеня 1998) — вучоны ў галіне тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар сельскагаспадарчых навук (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Ажуны Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1967 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (сучасны Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт) і працаваў у ім з 1974 года. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование и разработка способа электродной тепловой обработки кормового картофеля», у 1994 годзе доктарскую на тэму «Повышение качества кормов электротехнологическими способами в условиях Республики Беларусь». З 1995 года займаў пасаду загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]П. П. Цыбульскаму належаць навуковыя працы па пытаннях выкарыстання электратэхналагічных метадаў апрацоўкі кармоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар шэрагу патэнтаў[2].
Сярод апублікаванага:
- Устройства выравнивания электрических потенциалов в животноводстве: Метод. указания для слушателей ФПК / Госагропром СССР, Белорус. ин-т механизации сел. хоз-ва, Каф. охраны труда и произв. обучения — Мн. : БИМСХ, 1989.
- Аттестация и рационализация рабочих мест: методические указания по проведению деловой игры / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусский аграрный технический университет, Кафедра механизации технологии переработки и хранения сельскохозяйственной продукции; [составители: П. П. Цыбульский, Л. А. Расолько, О. В. Пашкова] — Минск : БАТУ, 1996.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бароўка Л. В. Цыбульскі Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 138.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 5 января: этот день в истории (руск.) // Сайт адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва