Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі
Выгляд
Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1990 |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве, загадчык кафедры, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1972) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі (1923—1990) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук (1972), дацэнт (1975). Заслужаны будаўнік БССР (1969)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Усесаюзны завочны інжынерна-будаўнічы інстытут (1955). Працаваў у вытворча-тэхнічным аб’яднанні будаўніцтва ЦЭЦ г. Ліда, галоўным інжынерам трэста № 10 Мінпрамбуда БССР, кіраўніком трэстаў № 14 г. Гомеля і «Аргтэхбуд» г. Мінска. З 1973 — у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель), у 1980—1989 — загадчык кафедры «Будаўнічая вытворчасць»[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва і рэканструкцыя будаўнічых прадпрыемстваў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», васьмю медалямі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. Вып. 6. — Гомель, 2011.