Пікцкія камяні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пікцкі камень з Аберлемна, клас II

Пікцкія камяні — вертыкальныя мегаліты рознай формы, пакрытыя асаблівым арнаментам і малюнкамі на розныя сюжэты. Сустракаюцца на тэрыторыі Шатландыі на поўнач ад лініі Форт — Клайд. Звычайна іх стварэнне прыпісваецца піктам, і датуецца VI-IX стагоддзямі н.э.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая колькасць інфармацыі па пікцкіх камянях была сабрана ў кнізе Д. Ромілі Алена ў «Раннехрысціянскія помнікі Шатландыі», якая выйшла ў пачатку XX стагоддзя. У гэтай жа кнізе Ален прапанаваў класіфікацыю пікцкіх камянёў па трох групах:

  • Клас I. Груба апрацаваныя камяні і камяні, якія змяшчаюць пікцкія ўзоры і сімвалы, у прыватнасці — выявы быка, пераломленай галінкі, так званага «пікцкага звера».
  • Клас II. Старанна абчасаныя каменныя пліты правільнай формы, адзін бок якіх цалкам заняты выявай упрыгожанага пераплеценымі ўзорамі крыжа. Фон і адваротны бок пліты запаўняюць сімвалы і самыя разнастайныя выявы, часта сюжэтна не звязаныя.
  • Клас III. Камяні гэтага класа паўтараюць манеру ўпрыгожвання камянёў класа II, але выкананы без якіх-небудзь адмысловых сімвалаў.

Гэта класіфікацыя парой аспрэчвалася пазнейшымі даследчыкамі, аднак дагэтуль даволі распаўсюджана ў літаратуры[1].

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе навукоўцы з універсітэта Эксэтара на чале з Робам Лі (Rob Lee) усталявалі, што разьба на пікцкіх камянях уяўляе сабой невядомы раней від пісьма[2].

Навукоўцы прааналізавалі ўвесь масіў сімвалаў, якія сустракаюцца на пікцкіх камянях, і прыйшлі да высновы, што разьба занадта інфарматыўная, каб быць проста арнаментам. Частата сустракальнасці і паўтаральнасці асобных сімвалаў дазваляе сцвярджаць, што разьба насамрэч уяўляе сабой пісьмо. Яно яшчэ не расшыфравана, але даследчыкі ўпэўнены, што надпісы зроблены на пікцкай мове, а не на латыні, англасаксонскай, нарвежскай ці якой-небудзь з вядомых кельцкіх моў.

Асобныя сімвалы, вылучаныя навукоўцамі, нагадваюць розных жывёл (сабак, коней), прадметы ўзбраення і хатняй гаспадаркі. Акрамя таго, даследчыкі мяркуюць, што і «кельцкія вузлы» (характэрныя «плеценыя» арнаменты) могуць утрымліваць нейкую інфармацыю, з'яўляючыся, такім чынам, нейкай прымітыўнай разнавіднасцю пісьма[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Изабель Хендерсон. Пикты. Таинственные воины древней Шотландии. — Центрполиграф. — (Загадки древних цивилизаций).
  2. New Written Language of Ancient Scotland Discovered , Discovery (31 сакавіка 2010). Праверана 1 красавіка 2010.
  3. Открыта письменность древнейших обитателей Шотландии // Лента.ру, 01.04.2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Мегаліты Еўропы