Пінскі Богаяўленскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пінскі Богаяўленскі (брацкі) манастыр — мужчынскі праваслаўны манастыр у горадзе Пінску (Брэсцкая вобласць) у пачатку 17 — пачатку 20 ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Манастыр узнік у ранні перыяд праваслаўна-ўніяцкай канфрантацыі. У жніўні 1614 на сродкі Р. Гарабурдзінай і Пінскага праваслаўнага брацтва пабудавана Богаяўленская царква, пры ёй аселі манахі з Пінскага Лешчанскага манастыра. Праз месяц царква была разабрана ўніятамі, скаргі праваслаўных да караля і ў сейм былі безвыніковымі.

У 1633 кароль Уладзіслаў IV дазволіў брацтву пабудаваць на ўскраіне горада манастыр з вучылішчам, пачатковай школай і шпіталем.

У 1647 драўляны манастыр згарэў, у 1650 зноў адбудаваны. Манастыр быў цэнтрам праваслаўя на Піншчыне.

У 18 ст. цярпеў прыцясненні з боку пінскага ўніяцкага епіскапа і фанатычнай шляхты. Аднак у 1757 за манастыр заступаўся канцлер Ф. М. Чартарыйскі, а ў 1775 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі вызваліў манастырскіх падданых ад усіх падаткаў.

У 1799 драўляныя будынкі згарэлі, у 1800 манастыр размешчаны ў комплексе былога Пінскага касцёла і калегіума езуітаў (тады ж сюды пераведзены манахі з Мінскага Петрапаўлаўскага манастыра, а ў 1848 — духоўнае вучылішча з Лядаў).

Манастыр спыніў існаванне ў час першай сусветнай вайны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]