Малыя Ляды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Малыя Ляды
Małyja Lady. Малыя Ляды (2009).jpg
Вёска і манастыр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Аўтамабільны код
5
Малыя Ляды на карце Беларусі ±
Малыя Ляды (Беларусь)
Малыя Ляды
Малыя Ляды (Мінская вобласць)
Малыя Ляды

Малы́я Ля́ды[1] (трансліт.: Malyja Liady, руск.: Малые Ляды) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Драчкаўскага сельсавета.

Насельніцтва 81 чал. (1996). Знаходзяцца за 34 км ад горада і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша), на аўтамабільнай дарозе Смілавічы — Грабёнка.

Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішні грэка-каталіцкі цэнтр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ляды згадваюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Яны знаходзілася ва ўладанні Сангушкаў, з 1791 — Манюшкаў[2]. У 1731 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы.

Царква да надбудовы пазалочанага купала-цыбуліны

Паводле падання, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну з'явілася Багародзіца і паказала месца ўзвядзення царквы. У 1732 жонка ваяводы менскага Крыштафа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі кляштар базыльян. У 1792 пачалося ўзвядзенне мураванага будынка, завершанае ў 1794.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У пач. XIX ст. пры манастыры з'явілася багадзельня, а ў 1809 з ініцыятывы настаяцеля, іераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася чатырохкласная духоўна-свецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімір Манюшка. У 1834 на базе школы створана духоўная семінарыя[3] (дзейнічала да 1848). З ліквідацыяй Грэка-Каталіцкай Царквы (1839) манастыр перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у вёсцы было 12 двароў. У 1914 адкрылася народнае вучылішча. Станам на 1917 — 20 двароў.

У 1919 Ляды ўвайшлі ў БССР. Станам на 1 красавіка 1996 тут было 48 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Малочная ферма.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Ельскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляды́
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  3. Канстанцін Антановіч. Мецэнаты з роду Завішаў // «Культура» № 4 (976), 2228 студзеня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]