Пінскі каледж БрДУ імя А. С. Пушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінскі каледж БрДУ імя А. С. Пушкіна
Дата заснавання 1940
Тып каледж
Размяшчэнне
pinskcol.brsu.by/be

Пінскі каледж Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» — навучальная ўстанова ў г. Пінску, размешчаная па адрасе вул. Цэнтральная, 5.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пінскае педагагічнае вучылішча заснавана ў 1940 годзе, Першы дырэктар — Уладзімір Іванавіч Барысевіч. У 1949 годзе за вялікія поспехі па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковых класаў школы, вялікую грамадскую працу педкалектыва і ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прысвоіў навучальнай установе імя рускага паэта. З гэтага часу яно стала называцца Пінскае педагагічнае вучылішча імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.

З 2004 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь каледж далучаны да ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». У новым статусе навучальная ўстанова стала называцца Пінскі каледж УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».

У 2007 годзе дырэктарам каледжа прызначана Святлана Андрэеўна Барчук.

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці:

  • музычная адукацыя (рытміка і харэаграфія),
  • дашкольная адукацыя (творчая дзейнасць, фізічнае выхаванне),
  • пачатковая адукацыя (замежная мова, рытміка і харэаграфія),
  • замежныя мовы (англійская, нямецкая),
  • турызм і гасціннасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 365.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 175.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, кн. 2 : Брестская область. — С. 219—220.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 69