Плаваючая расліна з мноствам перыстых каранёў і ўкарочаным сцяблом, на якім размешчаны разеткі светла-зялёнага апушанага лісця. Кветкі аднаполыя, дробныя, жаўтаватыя, у невялікіх каташках, акружаных белаватым пакрывалам.
Размнажаецца насеннем, значна хутчэй вегетатыўна: у пазухах ніжняга лісця развіваюцца сталоны, на канцах якіх утвараюцца новыя асобіны. Апошнія ў сваю чаргу даюць новыя сталоны і г.д. У прыродных умовах размнажаецца бурна, за кароткі прамежак часу можа пакрыць цалкам паверхню вадаёма.