Пітэр дэ Малейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пітэр дэ Малейн
Род дзейнасці мастак-гравёр, мастак, рысавальнік, рэдактар, пейзажыст
Дата нараджэння 6 красавіка 1595(1595-04-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1661(1661-03-23)[3] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Pieter Jansz. de Molijn[d]
Маці Catalijnke Hendrixdr. van den Bossche[d]
Дзеці Anthony Molijn[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пітэр дэ Малейн (нідэрл. Pieter de Molijn, 6 красавіка 1595, Лондан — 23 сакавіка 1661, Харлем) — нідэрландскі мастак-пейзажыст і гравёр Залатога веку галандскага жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Англіі, аднак жыў і актыўна тварыў у Харлеме (Нідэрланды). Гісторыя не захавала звестак пра яго вучобу, верагодна, падарожнічаў па Італіі, але ўжо ў 1616 г. яго імя згадваецца ў якасці майстра гільдыі Святога Лукі. У 1618 годзе здзейсніў падарожжа ў Рым. Пра яго далейшае жыццё і кар’еру вядома няшмат, але, відаць, ён жыў у Харлеме да самай смерці ў 1661 годзе.

Нідэрландскі гісторык мастацтва, мастак Арнольд Хоўбракен у кнізе «De groote schouburgh der Nederlantsche konstschilders en schilderessen» піша, што ў Пітэра дэ Малейна быў сын, таксама Пітэр — таленавіты мастак.

Малодшы Пітэр дэ Малейн з’ехаў у Італію, пасяліўся ў Рыме, дзе стаў чальцом таварыства мастакоў «Пералётныя птушкі» (Bentvueghels), падпісваў свае карціны псеўданімам Тэмпест (Pietro Tempesta). У асноўным, на сваіх карцінах адлюстроўваў сцэны палявання і анімалістычныя кампазіцыі ў стылі Франса Снейдэрса.

Развіццё яго паспяховай кар’еры было спынена пасля забойства жонкі, за якое ён правёў у генуэзскай турме 16 гадоў. У 1684 быў выпушчаны на волю падчас абстрэлу горада Генуя французамі падчас рэлігійных войн. Бег у Парму, дзе пражыў да канца жыцця, працягваючы пісаць карціны.

Зноскі

  1. Pieter Molyn The Elder // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pieter de Molyn // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.