Піус Пашке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піус Пашке
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачкі на лыжах з трампліна[1]
Нарадзіўся 20 мая 1990(1990-05-20) (33 гады)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піус Пашке (ням.: Pius Paschke, нар. 20 мая 1990 года, Мюнхен) — нямецкі скакун з трампліна, чэмпіён свету 2021 года ў камандах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па палётах на лыжах 2020 года. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Піус Пашке дэбютаваў на этапах Кубка свету 21 снежня 2013 года ў Энгельбергу. У 2020 годзе на чэмпіянаце свету па палётах на лыжах у Планіцы заваяваў сярэбраны медаль у камандным першынстве. У 2021 годзе Піус выступіў на чэмпіянаце свету ў нямецкім Оберстдорфе, дзе стаў чэмпіёнам свету ў камандных спаборніцтвах.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне Піус Пашке стаў 30-м у скачках з вялікага трампліна.

На першым старце падчас Кубка свету сезона 2023/2024 гадоў у фінскай Руцы, немец упершыню ў кар’еры ў індывідуальных скачках забраўся на подыум, стаўшы другім.

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.