Піхцяі
Выгляд
Вёска
Піхцяі
|
Піхцяі — былая вёска ў Суражскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзілася ў падпарадкаванні Котаўскага сельскага Савета дэпутатаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да вайны было 27 двароў і 105 жыхароў. Працавала пачатковая школа[1].
30 кастрычніка 1942 года ў раёне вёсак Піхцяі—Сямак нямецкімі войскамі быў збіты самалёт 133-га знішчальнага палка 266-й штурмавой авіядывізіі, якім кіраваў намеснік камандзіра авіяэскадрыллі Юрый Цімафеевіч Кулеш (пахаваны на могілках былой вёскі)[2].
14 студзеня 1943 года, падчас антыпартызанскай аперацыі, нямецкія карныя атрады загадалі жыхарам вёскі ісці да Котава, на падставе таго што іх выклікае камендант. Былі растраляны каля мясцовай бібліятэкі[3].
Зноскі
- ↑ История учреждения (руск.)(недаступная спасылка). ГУО «Вымнянская детский сад—базовая школа» (28 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Дрозд, Якаў. На вясковых могілках у Віцебскім раёне магіла лётчыка-героя Юрыя Куляша — у занядбаным стане(недаступная спасылка). Информационный портал VICEBSKREG.BY (2 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Мацкевіч, В. Сястра Хатыні / В. Мацкевіч // Ленинская правда [Віцебскі раён]. — 1977. — № . — 5 апреля. — С.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1363. Воп. 1. Спр. 785. Л. 37—39; Ф. 1450. Воп. 4. Спр. 24. Л. 90; Ф. 1450. Воп. 1. Спр. 887. Л. 123.
- Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1178. Воп. 3. Спр. 2. Л. 35.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх