П’ер-Жуль Мэн
| П'ер-Жуль Мэн | |
|---|---|
| фр.: Pierre-Jules Mene | |
| | |
| Дата нараджэння | 25 сакавіка 1810[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 20 мая 1879[3] (69 гадоў) ці 21 мая 1879[4] (69 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар, дзеяч выяўленчага мастацтва, ліцейшчык, дзеяч мастацтваў |
| Жанр | Скульптура |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
П’ер-Жуль Мэн (1810 — 1879) — французскі скульптар. Ён лічыцца піянерам сярод скульптараў-анімалістаў XIX стагоддзя.
Мэн зрабіў шэраг скульптур жывёл, пераважна свойскіх, у тым ліку коней, кароў і быкоў, авечак, коз, якія былі моднымі падчас Другой імперыі. Ён быў прадстаўніком школы французскіх анімалістаў, якая таксама ўключала Розу Банёр, П'ера Луі Руіларда, Антуан Луі Бары, Агюста Нікаля Каэна, Франсуа Пампона.
Яго працы ўпершыню паказаны ў Лондане Эрнэста Гамбартам у 1849. Мэн спецыялізаваўся на невялікіх бронзавых скульптурах, што тлумачыць той факт, чаму не адна з іх не стала грамадскай статуяй. Яго працы былі папулярныя сярод буржуазіі, існуе шмат копій кожнай скульптуры, якія часта ўпрыгожвалі вялікую колькасць прыватных дамоў таго часу. Пры гэтым якасць работ была даволі высокая.
З-за пладавітасці аўтара і шматлікіх копій яго прац, рыначная каштоўнасць скульптур Мэна не вельмі вялікая, да таго ж існуе многа падробак.
Некалькі прац скульптара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
- Сабакі, якія напалі на дзіка. 1846
- Фламандская карова з цялём.1879
Зноскі
- ↑ Pierre Jules Mène
- ↑ Pierre Jules Mene — ministère de la Culture.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://data.mleuven.be/item/d4447db8-0357-4ebf-b6fe-29a2690ffa0b Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ https://baladesdanslescimetieres.blogspot.com/2024/05/pierre-jules-mene.html
- ↑ RKDartists Праверана 20 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Catalogue raisonné of Pierre-Jules Mêne by Michel Poletti and Alain Richarme (Paris, 1998). Catalogues 240 models with a history of editions from 1838 to 1933; biography; context of life and work in Second Empire Paris (in French).