П’ер дэ Гейтэр
Выгляд
| П’ер дэ Гейтэр | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1848[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 верасня 1932[1][2] (83 гады) |
| Месца смерці |
|
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | кампазітар |
П’ер дэ Гейтэр (фр.: Pierre Degeyter; 8 кастрычніка 1848, Гент, Бельгія — 27 верасня 1932, Сен-Дэні, каля Парыжа) — французскі кампазітар. Аўтар музыкі міжнароднага пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал». З 1920 года член Французскай кампартыі. Па прафесіі мэбельшчык.
Нарадзіўся ў сям’і рабочага, перасяліўся пазней у Францыю. З дзяцінства працаваў на прадпрыемствах Ліля. Спяваў у хоры, вывучаў тэорыю музыкі, навучаўся ігры на музычных інструментах. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Быў хормайстрам пеўчага таварыства «Працоўная ліра», арганізаванага лільскім аддзяленнем Працоўнай партыі. Для гэтага таварыства ў 1888 годзе напісаў музыку на вершы Э. Пацье «Інтэрнацыянал».
Зноскі
- ↑ а б Pierre De Geyter // GeneaStar
- ↑ а б Pierre Degeyter // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lille-Fives et Pierre De Geyter Архівавана 8 лютага 2012. (фр.)