Перайсці да зместу

Сен-Дэні (Сен-Сен-Дэні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камуна
Сен-Дэні
фр.: Saint-Denis
48°56′08″ пн. ш. 2°21′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Рэгіён Іль-дэ-Франс
Дэпартамент Сен-Сен-Дэні
Кіраўнік Мацьё Анатэн[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1 студзеня 2025
Водныя аб’екты Сена і канал Сен-Дэні[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 149 077 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Паказаць/схаваць карты
Сен-Дэні (Францыя)
Сен-Дэні
Сен-Дэні

Сен-Дэні́[3] (фр.: Saint-Denis) — камуна ў Францыі за 9 км ад цэнтра Парыжа, насельніцтва — каля 95 тыс. жыхароў (2005). 35,6 % жыхароў — імігранты або выхадцы з заморскіх дэпартаментаў. Высокі ўзровень злачыннасці; нягледзячы на гэта, беспарадкі ў прыгарадах Парыжа (2005) мала адбіліся на Сен-Дэні.

Знаходзіцца на поўнач ад Парыжа, каля правага берага ракі Сена пры ўпадзенні канала Сен-Дэні і насупраць аднайменнага вострава.

Сен-Дэні паўстаў каля заснаванага Дагаберам I у 630 годзе бенедыкцінскага абацтва. У XII ст. тут жыў Абеляр. У 1567 годзе ў Сен-Дэні адбылася бітва католікаў з гугенотаў, у якой загінуў Анн дэ Манмарансі.

Асноўная славутасць — гатычнае абацтва Сен-Дэні, пахавальня каралёў Францыі.

Спецыяльна да чэмпіянату свету па футболу 1998 года ў Сен-Дэні быў пабудаваны 80000 стадыён «Стад дэ Франс».

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Сен-Дэні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 326. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • d’Ayzac, «Histoire de L’abbaye de Saint-Denis» (1861);
  • d’Heilly, «Les tombes royales de Saint-Denis» (1872).