Павел Васільевіч Афанасьеў
Павел Васільевіч Афанасьеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||||||
Пераемнік | Іван Грыцук | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1910 |
||||||
Смерць | 13 верасня 1987 (76 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Па́вел Васі́льевіч Афана́сьеў (1 кастрычніка 1910, в. Сіста-Палкіна, Пецяргофскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня — 13 верасня 1987) — беларускі савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр сувязі БССР (1955—1980).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў в. Сіста-Палкіна Пецяргофскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (цяпер Ленінградская вобласць Расіі).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе манцёрам, станцыйным механікам Базавай тэлефоннай станцыі Галоўваенпорта ў г. Кранштаце.
У 1937 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі. З 1937 года працаваў у Наркамаце сувязі СССР, з 1942 года — у Вялікабрытаніі, спачатку інжынер, пасля галоўны інжынер у гандлёвым прадстаўніцтве СССР па прыёмцы абсталявання сувязі. З лютага 1946 па кастрычнік 1948 года працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнага упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР. З 1948 па 1955 год працаваў начальнікам Галоўнага упраўлення міжгародняй тэлефоннай сувязі Мінсувязі СССР.
З 11 лютага 1955 па 22 студзеня 1980 года — Міністр сувязі БССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1959—1975), член ЦК КПБ (1960—1966).
Памёр 13 верасня 1987 года. Пахаваны ў Мінску.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн «Знак Пашаны» (1943),
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1960),
- ордэн Леніна (1966),
- ганаровае званне «Заслужаны сувязіст БССР» (1966),
- значок «Ганаровы радыст» (1969),
- медаль «За доблесную працу» (1970),
- ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971),
- званне «Майстар сувязі» (1978).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Архівавана 8 лістапада 2021.
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Пахаваныя ў Мінску
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Міністры сувязі БССР
- Заслужаныя сувязісты Беларускай ССР
- Члены ЦК КПБ
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці