Пётр Мікалаевіч Назаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. М. Назаранка)
Пётр Мікалаевіч Назаранка
Дата нараджэння 9 красавіка 1957(1957-04-09) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Мікалай Пятровіч Назаранка
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у

Пётр Мікалаевіч Наза́ранка (нар. 9 красавіка 1957, Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын мастака Мікалая Назаранкі, брат мастака Алега Назаранкі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1982 годзе. З 1985 года выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа ў рэалістычнай манеры. Творы вызначаюцца складанасцю каларыту, тонкай мадэліроўкай форм, псіхалагічным пранікненнем у глыбіню вобраза: «На прасторах Міншчыны» (1981), «Дыялог» (1982), «Фантомы», «Золата захаду» (абодва 1984), «Поле бою, поле вечнага жыцця» (1985), «Лімонны сок» (1989), «Белы бэз», «Успаміны» (абодва 1990), «Зямля Скарыны» (1992), «Туман» (1993), «Вераніка», «Месяцовая ноч» (абодва 1994), «Маланка» (1998), серыя «Нясвіж» (19981999), «За каханне» (2000) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]