Пётр Нонхарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Нонхарт)
Пётр Нонхарт
Дата нараджэння 1550
Дата смерці 1633
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Сюзана Нонхарт[d]

Пётр Но́нхарт (Nonhardt, Nonhaart, Nonharteken; ? — 1633) — віленскі архітэктар і будаўнік.

Паходзіў з Галандыі. З 1611 года загадваў каралеўскімі збудаваннямі ў Вільні, начальнік каралеўскіх фартыфікацый y Вялікім Княстве Літоўскім.

Ажаніўшыся з пратэстанткай Падбярэзскай, займеў пасады віленскага гараднічага і будаўнічага. Як высокакваліфікаваны прафесіянал, быў адпаведна ацанёны і атрымаў Гайцюнішкі. Верагодна, што адзіная дачка Пятра, Сузана, выйшла замуж за Юрыя Храптовіча (1586—1650), ваяводу навагародскага, і перадала яму ў пасаг Гайцюнішкі.

Пабудаваў палац y Вільні (пасля 1610 года), дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюнішках.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]