Капліца-пахавальня Нонхартаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца
Капліца-пахавальня Нонхартаў
Рэшткі капліцы-пахавальні
Рэшткі капліцы-пахавальні
54°15′15″ пн. ш. 25°26′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гайцюнішкі
Тып будынка Капліца-пахавальня
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс[1][2] або барока[3]
Заснавальнік Зузана Нонхарт
Дата пабудовы 1633 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000128шыфр 412Г000128
Стан Руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Нонхартаў — капліца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі, каля дарогі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскі збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней Шротэраў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн - Сакены)[3].

Царква доўгі час мела асобнага пастара, ці казначэя. У XIX ст. была філіялам ("прычэтнай" царквой) Віленскай лютэранскай парафіі[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб'ём быў накрыты вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад не меў шчыта, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц алтарнай апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр'еры асноўны аб'ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў[3].

Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  2. Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча / А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. — Мн.: Ураджай, 2001. — 184 с. — ISBN 978-985-04-0399-5.
  3. а б в г Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]