Дом-крэпасць Нонхартаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом-крэпасць
Дом-крэпасць Нонхартаў
54°15′04″ пн. ш. 25°26′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гайцюнішкі
Архітэктар Пётр Нонхарт
Будаўніцтва 16111612 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000127шыфр 412Г000127
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дом-крэпасць. Н. Орда, 1877 г.

Гайцюнішскі дом-крэпасць — унікальнае збудаванне ў в. Гайцюнішкі, Воранаўскі раён, якое не мае прамых аналагаў. Уяўляе сабой рэдуцыраваны замак, пабудаваны па абагульненай схеме сярэдневяковых крэпасцей. Гайцюнішскі дом-крэпасць арганічна спалучыў перадавыя дасягненні заходнееўрапейскага абарончага дойлідства XIV—XVI стагоддзяў з мясцовымі традыцыямі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом-крэпасць узведзены ў паўднёвай частцы вёскі, на левым беразе ракі Жыжма ў 1611—1612 гадах з цэглы будаўніком і начальнікам каралеўскіх збудаванняў у Вільні галандцам Пятром Нонхартам разам з інжынерам-фартыфікатарам Ван Данэнам.

У 1900—1905 гадах Эдвард Рымша дабудаваў да яго шырокі ганак, з тэрасай, сапсаваўшы такім чынам чысціню і арыгінальнасць першапачатковага праекта.

Эдвард Рымша, пад час дабудовы, знайшоў насценныя малюнкі са сцэнамі палявання, якія аднак не закансерваваў. Ёсць меркаванне, што гэтыя малюнкі належалі пэндзлю вядомага Віленскага мастака і ўладальніка маёнтка Шротэра.

У гэтым доме-крэпасці паспяхова вытрымалі аблогу шведы пад час Паўночнай вайны, атакаваныя войскамі саксонскага караля Аўгуста II.

У маёнтку былі архіў і бібліятэка, якія загінулі пад час І-й сусветнай вайны. Ацалела толькі «Генеалогія роду Рымшаў», якая сягала часоў хрышчэння Літвы.

Маёнтак акружаў стары парк, плошчай 15 га, раслі ў ім у асноўным ліпы і лістоўніцы, многім з якіх было ўжо больш за 300 год.

Дом-крэпасць, 1911 г.
Дом-крэпасць, 1915 г.

У польскай філалогіі з’явілася версія пра тое, што Гайцюнішскі дом-крэпасць стаў правобразам Міцкевічавых Сапліцова і Гарэшкавых з «Пана Тадэвуша». Доўгі час лічалася, што правобразам Сапліцава былі Тугановічы, пазнейшыя даследчыкі размяшчалі яго ў Міры ці нават у Вялікай Польшчы. Новую цікавую і цалкам праўдападобную гіпотэзу сфармуляваў прафесар Рышард Керсноўскі ў артыкуле «Замак Гарэшкаў і яго жыхары». Ён сабраў шмат фактаў, на карысць слушнасці версіі аб Гайцюнішках.

У 1946—1949 гадах у доме-крэпасці знаходзілася школа механізатараў. З 1960 года — абласная псіхіятрычная бальніца. Быў праведзены капітальны рамонт, у выніку ўнікальны дом-крэпасць добра захаваўся і зараз у ім знаходзіцца адміністрацыйны будынак бальніцы. Захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы XIX — першай паловы XX стагоддзяў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, пад высокім вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны трохпавярховай прамавугольнай у плане вежай з уваходам у выглядзе нсвысокага кубічнага аб’ёму з арачнымі праёмамі і тзрасай (наверсе), які прыбудаваны пазней. Чатыры вуглавыя вежы круглыя, накрыты шатрамі. Кожная вежа з вузкімі вокнамі-байніцамі, што дазваляла абаронцам з усіх бакоў кантраляваць подступы да дома. Фасады амаль не маюць дэкаратыўнага ўбранства. Тоўстыя сцены прарээаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Планіроўка дома анфіладная. Цэнтральную частку будынка займае вестыбюльаая група памяшканняў з дзвюма лесвіцамі. Галоўная лесвіца звязвае вестыбюль з 2-м паверхам, дапаможная вядзе на гарышча. Большасць памяшканняў мае плоскія перакрыцці. Частка гаспадарчых памяшканняў 1-га паверха перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі а распалубкамі, у вежы — крыжовымі скляпеннямі. Памяшканні, размешчаныя ў вуглавых вежах, перакрыты сферычнымі купаламі. На скляпеннях захаваліся дэкаратыўныя нервюры. Пад домам шырокі сямікаморны падвал, у якім быў калодзеж. На 1-м паверсе знаходзіліся службы і казарма для невялікага гарнізона, наверсе — «панскія» пакоі і сталовая[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]