Павел Рыгоравіч Жураў
Павел Рыгоравіч Жураў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Павел Рыгоравіч Жураў (27 чэрвеня 1934, в. Гарадзішча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, Белдзяржпраекце, Белкамунпраекце, з 1974 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: забудова праспекта Пушкіна і бальніца ў Магілёве (1970), тыпавы праект гасцініцы на 115 месцаў, праекты забудовы саўгасаў «Калінаўка», «Гарадзяцічы», «Загальскі» Любанскага раёна Мінскай вобласці (1969—1974), камбінат бытавога абслугоўвання па вул. Л. Чайкінай (1970), завод па перапрацоўцы бытавых адыходаў у Шабанах (1973) у Мінску; у аўтарскім калектыве: серыя тыпавых 2-, 3-павярховых жылых дамоў (1964), 9-павярховы жылы дом з крамай па вул. В. Харужай (1970), буйнапанэльныя жылыя дамы серыі М-464-9 у забудове раёнаў Мінска, жылыя дамы па вул. Горкага—Варвашэня, Прытыцкага (1974—1982), рэканструкцыя інтэр’ераў Дома ўрада Беларускай ССР (1978— 82) у Мінску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Журов Павел Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Белкамунпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя