Раберта Белароса
| Раберта Белароса | |
|---|---|
| Roberto Bellarosa | |
| Раберта Белароса, 2013 год | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 23 жніўня 1994[1] (31 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак |
| Гады актыўнасці | 2012— |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | поп-музыка |
| Лэйблы | Sony Music Entertainment |
| robertobellarosa.be | |
Раберта Белароса (італ.: Roberto Bellarosa; нар. 23 жніўня 1994, Ванз, Валонія, Бельгія) — бельгійскі спявак італьянскага паходжання, які прадставіў Бельгію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», з песняй «Love Kills».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў бельгійскім горадзе Ванз ў італьянскай сям’і. У дзевяць гадоў быў залічаны бацькамі ў музычную школу для вывучэння тэорыі музыкі. Праз некаторы час будучы выканаўца таксама пачынае браць урокі вакалу.
У 2011 годзе прыняў удзел у «The Voice Belgique» (аналаг брытанскага «The Voice»). 10 красавіка 2012 года быў прызнаны пераможцам музычнага тэлепраекта, набраўшы 57% галасоў па выніках фінальнага галасавання гледачоў.
16 лістапада 2012 года быў абвешчаны прадстаўніком Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2013, з песняй «Love Kills».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Ma voie (2012)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- Je Crois (2012)
- Apprends-moi (2012)
- Love Kills (2012)
- ↑ Roberto Bellarosa // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.