Чэзар Аўату
| Чэзар Аўату | |
|---|---|
| Cezar Ouatu | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Фларын Чэзар Аўату |
| Дата нараджэння | 18 лютага 1980 (46 гадоў) |
| Месца нараджэння | Плаешці, Румынія |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак |
| Гады актыўнасці | 2004 — н.ч. |
| Пеўчы голас | контратэнар |
| Інструменты | фартэпіяна |
| Жанры | опера |
| Супрацоўніцтва | Андрэа Бачэлі, Вангеліс |
Фларын Чэзар Аўату (рум.: Cezar Florin Ouatu; нар. 18 лютага 1980, Плаешці, Румынія) — румынскі спявак, які быў абраны прадставіць Румынію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013» з песняй «It's My Life».
Кароткая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чэзар Аўату нарадзіўся ў Румыніі 18 лютага 1980 г. ў горадзе Плаешці. У 2004 годзе ён з адзнакай скончыў Міланскую кансерваторыю і пачаў працаваць на сцэнах найбуйнейшых оперных тэатраў Еўропы.
Еўрабачанне-2013
[правіць | правіць зыходнік]16 мая 2013 года спявак прадстаўляў Румынію на конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у шведскім горадзе Мальмё. Выступаў у другім паўфінале пад нумарам 17, пасля швейцарскай групы «Takasa». Па выніках галасавання журы і тэлегледачоў другога паўфіналу спявак прайшоў у фінал конкурсу, які адбыўся 18 мая 2013 года. Чэзар выступаў у фінале пад нумарам 14 і заняў 13-е месца з 65 баламі.